Землетрасенне ў Албаніі (2019)
Дата і час |
26 лістапада 2019 года 03:54:12 CET |
---|---|
Магнітуда | 6.4 |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Албанія |
Цунамі | няма |
Пацярпелыя |
51 загінулы 3.000 параненых |
Землетрасенне ў Албаніі — землетрасенне, якое адбылося 26 лістапада 2019 года ў паўночна-заходняй Албаніі, на захад-паўднёвы захад ад Мамураша. Яно мела эпіцэнтр ў 12 км. Магнітуда складала 6.4[1]. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Албаніі, Тыране, а таксама ў такіх аддаленых месцах, як Бялград (Сербія) і Таранта (Італія). Мінімум 51 чалавек загінуў, 3.000 чалавек пацярпела, дзясяткі зніклі без вестак[2][3]. Гэта найбуйнейшае землетрасенне ў краіне за 40 гадоў. У Албаніі і часткова прызнанай Рэспубліцы Косава была абвешчаная нацыянальная жалоба. Дзве ахвяры былі з Косава, у якім большасць — албанцы. Надзвычайнае становішча было ўведзена ў Дурэсе і ў Тыране[4].
Тэктанічная абстаноўка
[правіць | правіць зыходнік]Албанія ляжыць на мяжы двух літасферных пліт — Еўразійскай пліты і Адрыятычнай мікрапліты, часткі комплекснай зоны сутыкаюцца з Афрыканскай плітой. Заходняя частка Албаніі вельмі сейсмічна актыўная, за апошнія 100 гадоў у ёй адбылося некалькі землетрасенняў з магнітудай вышэй 6.0. У 1979 годзе буйное землетрасенне адбылося ў Чарнагорыі за 70 км на поўнач, ахвярамі сталі 135 чалавек у Албаніі і Чарнагорыі.
Шкода
[правіць | правіць зыходнік]У буйным партовым горадзе Дурэсе і мястэчку Тумане, якія ляжаць блізка да эпіцэнтра землетрасення, былі маштабныя разбурэнні. Шмат людзей засела ў абломках будынкаў, пасля разбурэння мноства будынкаў і інфраструктуры.
У дні пасля землятрусу міністр аховы здароўя Албаніі Агерта Манастырліў паведаміў пра тое, што 658 чалавек было паранена і 68 застаюцца ў шпіталях. Таксама адзін хлопчык і адна дзяўчынка будуць адпраўленыя на лячэнне за мяжу.
Міністр абароны Албаніі Олта Джачка заплакала, пералічваючы імёны 32 ахвяраў землетрасення, відэа яе выступу апублікавана на асабістай старонцы кіраўніка ведамства ў «Фэйсбуку». Яна заявіла:
«Гэта мая самая цяжкая гаворка. Мы можам адбудаваць разбураныя будынкі, але не можам вярнуць жыццё ўсіх гэтых грамадзян, якія загінулі падчас землетрасення 26 лістапада»
Міжнародная дапамога
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі краін прапанавалі сваю дапамогу Албаніі.
Харвацкая пошукавая каманда для пошуку і выратавання людзей з завалінаў, якая складаецца з 15 членаў Дырэктарата па грамадзянскай абароне Міністэрства ўнутраных спраў Харватыі і сабак, была перакінутая ў Албанію, як і 2 ваенных верталёта Міністэрства абароны Харватыі[5].
Грэцыя была адной з першых краін, якая адправіла каманды спецыялістаў па землетрасеннях — 27 спецыялістаў, разам з іх міністрам, прыбылі ў Албанію ў першы дзень. За імі рушылі ўслед яшчэ 15 спецыялістаў, трэніраваныя сабакі, грузавікі з інструментамі для разбору завалаў і выратавання людзей, а таксама ежу і самалёт C-130. Яны выратавалі некаторых людзей[6].
Італія хутка адправіла гарадскую пошукава-выратавальную каманду Нацыянальнага пажарнага корпуса, складзеную з больш чым 20 палявых спецыялістаў для даследаванняў і медыцынскай дапамогі, а таксама інжынераў. Пазней, яшчэ 200 валанцёраў з Грамадзянскай абароны Італіі прыбылі на месца дзеяння[7].
Косава даслала ў Албанію 110 супрацоўнікаў паліцыі і 40 супрацоўнікаў падраздзяленняў па гарадскіх пошукава-выратавальным аперацыях Сіл бяспекі Косава[8].
Два румынскіх самалёта Alenia C-27 Spartan, адзін верталёт, грузавікі і каля 52 пажарнікаў і медыкаў, а таксама сабак[9]. Румынская праваслаўная царква пачала збор сродкаў 26 лістапада[10].
Сербія даслала Албаніі брыгаду пажарных, а таксама першую дапамогу[11].
Турцыя даслала ахвярам землетрасення 3000 коўдраў і 3000 пакетаў з ежай, а таксама самалёт Airbus A400M з 27 супрацоўнікамі пошукава-выратавальнай службы і тры машыны[12].
Паўночная Македонія даслала фінансавую дапамогу, а таксама дрон з цеплавізарам для пошуку выжылых пад завалінамі[13].
Балгарскі ўрад даслаў Албаніі фінансавую дапамогу ў 100 000 еўра. Таксама 1000 намётаў, коўдраў і падушак коштам у 50 000 еўра былі адпраўленыя ў якасці гуманітарнай дапамогі. Былі дасланыя і іншыя матэрыялы.
Дырэктарат па грамадзянскай абароне, марсельскі марскі пажарны батальён і пажарныя Паўднёвай Францыі, прадстаўленыя 100 выратавальнікамі, прыбылі ў Албанію. Таксама, у іх былі два самалёты Дырэктарата па грамадзянскай абароне: Beechcraft Super King Air 200 для лёгкіх перавозак і Bombardier Dash 8 для буйных грузавых перавозак.
Ізраіль накіраваў у Албанію пошукава-выратавальныя каманды.
Чарнагорыя даслала ў Албанію 18 выратавальнікаў. Таксама абшчыны Падгорыца і Бар даслалі гуманітарную дапамогу ў выглядзе 20 000 еўра.
Швейцарыя даслала Албаніі 15 ратавальнікаў і гуманітарную дапамогу.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Albania 2019: M 6.4 - 12km WSW of Mamurras, Albania . earthquake.usgs.gov. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Vila, Janula (29 снежня 2019). "Shuarja e 51 jetëve, orët e ankthit dhe shpresa për t'i gjetur gjallë, historitë tronditëse të 26 nëntorit, lëkundjet që shuan shumë ëndërra". Dosja. Праверана 31 студзеня 2020.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "EU Leads International Help to Albania Quake Recovery". Voice of America (VOA). 2 снежня 2019. Праверана 2 снежня 2019.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ Rama shpall gjendjen e jashtëzakonshme në Durrës dhe Tiranë (англ.). Gazeta Online INSAJDERI (27 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Albanian Earthquake: Croatia Sends Rescue Team, Dogs and Helicopters(нявызн.)(недаступная спасылка). www.total-croatia-news.com. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Greece sending help to Albania after destructive quake | Kathimerini(нявызн.). www.ekathimerini.com. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Terremoto in Albania, uomini dei Vigili del Fuoco e Protezione Civile in partenza da tutta Italia (італ.). Fanpage. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Kosovars support rescue efforts in Albania (англ.) . Prishtina Insight (26 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Echipa de căutare-salvare a IGSU trimisă în Albania în urma cutremurului a ajuns acolo şi se va deplasa către o localitate situată la 40 de kilometri de capitală (рум.). News.ro. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Patriarhia Română solidară cu poporul albanez afectat de cutremurul din 26 noiembrie 2019(нявызн.). Basilica.ro (26 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Vucic sends condolences to Edi Rama after the earthquake: Special team from Serbia headed to Albania (серб.). Telegraf.rs. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Türkiye'nin yardım uçağı Arnavutluk'ta (Arama kurtarma ekipleri çalışmalara başladı) (тур.). www.ntv.com.tr. Праверана 27 лістапада 2019.
- ↑ Ace. Земјотрес во Албанија - Македонија прати помош(нявызн.)(недаступная спасылка). www.gevgelijanet.com. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 27 лістапада 2019.