Змеепадобныя елкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Змеепадо́бныя е́лкі — помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Брэсце, Беларусь. Растуць у заходняй частцы Парку культуры і адпачынку на ўчастку разам з іншымі дрэвамі елкі распаўсюджаных формаў. Уся група дрэў абнесена металічнай агароджай[1]. Марфалагічна змененая форма елкі еўрапейскай (Picea abies 'virgata' ); мае доўгія маларазгалінаваныя бакавыя галінкі. Узрост каля 80 гадоў, вышыня каля 10 м. Каштоўная дэкаратыўная культура. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе.

Падобныя формы адзначаны ў Чырвонабярэжскім (Жлобінскі раён), Грудзінаўскім (Быхаўскі раён), Бярозаўскім (Навагрудскі раён), Ігнаціцкім (Мінскі раён) і Раваніцкім (Чэрвеньскі раён) парках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]