Зміцер Арцюх
Зміцер Арцюх | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Дзмітрый Уладзіміравіч Арцюх |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір |
Маці | Таццяна |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст |
Жанр | паэзія, проза і публіцыстыка |
Мова твораў | беларуская і руская |
Дэбют | 1992 |
Узнагароды | Ганаровая грамата Навагрудскага раённага аддзела культуры за ўдзел у конкурсе чытальнікаў (1993) |
Зміцер Арцюх, поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Арцюх (нар. 2 сакавіка 1978, Рутка-2 Навагрудскага раёна) — беларускі паэт, журналіст, заснавальнік паэтычнага тэатра «Арт. С» (разам з Аксанай Спрынчан), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар ютубканала ПЖД.studio[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Ваўкавіцкую сярэднюю школу (1995). Падчас вучобы працаваў над школьнай насценгазетай «Жыве Беларусь!», якую арганізаваў настаўнік матэматыкі і самадзейны кампазітар Гродзеншчыны Мікалай Балай. Першы верш «У лесе» быў напісаны з дапамогай Мікалая Балая і надрукаваны ў 1992 годзе адразу ў трох выданнях: раённай газеце «Новае жыццё», газеце «Піянер Беларусі» і часопісе «Работніца і сялянка».
У 1995 годзе паступіў у Мінскі педагагічны каледж, які скончыў у 1998 годзе. Атрымаў спецыяльнасць — настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік дзіцячай тэатральнай студыі. Супрацоўнічаў з кампазітарам Уладзімірам Сарокіным, ансамблем «Сябры», Алесяй, Ірынай Дарафеевай.
Скончыў кафедру радыё і тэлебачання факультэта журналістыкі БДУ (2003), магістратуру Расійскага Дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў, факультэт майстэрства сцэнічных пастановак, курс Наталлі Скараход «Праектаванне спектакля. Драматургія» (2024).
Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (рэдакцыя грамадскіх і сацыяльна-эканамічных праграм) (1999-2000); на БТ рэдактарам у аддзеле рэпарцёраў, выпускаючым рэдактарам АТН (2000-2005); старшым карэспандэнтам у часопісе «Промышленная безопасность» (2005-2009); журналістам у Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2009); кіраўніком беларускай здымачнай групы Амерыканскага дабрачыннага фонда «The Saviour» («Спас») (2008-2018), намеснікам рэдактара ў рэдакцыі партала obitel-minsk.by мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра (2010—2015), рэдактарам Праваслаўнага партала Dei Verbo (2015—2019), рэдактарам інфармацыйнага партала МЛЫН.BY (2018—2020), журналістам Silamedia (2020—2022), педагогам у дзіцячым клубе «Вера і Анфіса» (2022—2023).
Заснавальнік Паэтычнага тэатра «Арт. С» і першы яго дырэктар (2006—2010).
Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У творчасці Зміцера Арцюха можна вылучыць тры плыні: тэкставая, тэлевізійная і сцэнічная. Усе яны цесна пераплецены.
1992 год — пачаў літаратурную дзейнасць, надрукавалі першы верш «У лесе» адразу ў трох выданнях: газета «Піянер Беларусі», часопіс «Работніца і сялянка», раённая газета «Новае жыццё». У гэтым ж час пачынаецца журналісцкая і сцэнічная дзейнасць — друкуецца ў раёнцы, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці.
1993 год — узнагароджаны Ганаровай граматай Навагрудскага раённага аддзела культуры за ўдзел у конкурсе чытальнікаў.
1993—1995 год — рэдактар школьнай насценгазеты «Жыве Беларусь!» (куратар Мікалай Балай).
1995—1999 год — сябра літаратурнага аб’яднання «Першацвет» (кіраўнік Алесь Масарэнка); рэдактар газеты навучэнцаў Мінскага педагагічнага каледжа імя Максіма Танка «Крылы», якая друкавалася на старонках «Настаўніцкай газеты», рэдактар насценгазеты і радыёперадачы «Наша слова» (куратар Таццяна Замыслава).
1999 год (4 верасня) — у газеце «Новае жыццё» была апублікавана першая песня на словы Зміцера Арцюха, музыку Мікалая Балая «Развітанне з дзяцінствам».
2000—2004 год — супрацоўніцтва з кампазітарам Уладзімірам Сарокіным, ансамблем «Сябры», Ірынай Дарафеевай, стварэнне песень: «Мелодыя мая», «Рыжык», «Сталіца», «Ты паслухай», «Белита-Витекс — золотой дуэт», «Магистраль» і іншых.
2000 год — Навагрудская раённая бібліятэка выдае інфармацыйна-бібліяграфічны даведнік «Маладыя таленты Навагрудчыны», у які ўваходзяць звесткі і пра Зміцера Арцюха.
2001 год — у эфір навін на Беларускім тэлебачанні выйшаў першы рэпартаж пра падрыхтоўку да сяўбы ў Крупскім раёне.
2001—2003 год — сябра літаб’яднання «Вуліца летуценнікаў» факультэта журналістыкі БДУ (кіраўнік Таццяна Дасаева).
2002—2006 — сябра суполкі маладых творцаў «Літаратурны квартал», (са студзеня 2004 — «Літаратурнае прадмесце»). Кіраўнікі Віктар Шніп і Людміла Рублеўская.
2004—2007 год — удзел у фестывалі беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2004»; некалькі вершаў перакладзены на балгарскую мову. Зборнік «Среща с пролетта»; журналісцкае супрацоўніцтва з тэлепраграмамі «Справы сямейныя», «Добрай раніцы, Беларусь», газетамі «Мінскі мерадыян», «Вести Первомайского района», «Раніца», «Железнодорожник Беларуси», часопісам «Энергетическая стратегия».
2005 год — пачатак штогадовых літаратурна-музычных імпрэз «Творчыя сустрэчы на Радзіме»; падрыхтоўка і правядзенне літаратурнага конкурсу і вечарыны да стагоддзя з дня выхаду кнігі Цёткі «Хрэст на свабоду» (бібліятэка імя Цёткі ў Мінску).
2005—2006 год — аўтар рубрыкі «Моладзь ідзе» на старонках газеты «Літаратура і мастацтва». Арганізатар прома-акцыі з нагоды дня нараджэння рубрыкі. Сааўтар рубрыкі «Паэтычны чацвер» у газеце «Голас Радзімы».
2006—2010 год — заснавальнік Паэтычнага тэатра «Арт. С», першы яго дырэктар, вядучы аўтарскага літаратурна-музычнага праекта «Стары Новы год у Цёткі». За перыяд дырэктарства здзейсніў пастаноўкі несапраўдных спектакляў: «Паўлінка, яе ўнук Сымон… Сустрэча праз гады» (у галоўнай ролі Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч), «Нібы ў Міцкевічавым сне» (у галоўнай ролі Людміла Баяўчук), «Ну й „Залёты“ ў „Пінскай шляхты“» (у галоўнай ролі народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч); правёў вечарыну памяці Яўгеніі Янішчыц «Краю блаславёнага дачка»; быў сувядучым шматсерыйнага праекта «12 сузор’яў»; наладзіў супрацоўніцтва з Сацыяльным аддзелам Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і падрыхтаваў сумесны праект «А верш імкнецца да нябёсаў», у межах якога неаднаразова праходзілі імпрэзы «Мама», «Пад крылом нябеснага анёла», «Мой родны кут».
2006 год — Навагрудская раённая бібліятэка выдае кнігу пра Змітра Арцюха «Лірычныя мроі»; 6 кастрычніка ў Паэтычным тэатры «Арт. С» ладзіцца прэзентацыя кнігі «Вясна ў кароткім паліто…»
2006—2009 год — сааўтар рубрыкі «Максіма маладых» у газеце «Культура»; аўтар рубрыкі «Паэтычны букет» у часопісе «Промышленная безопасность».
2006—2008 год, — неаднаразовыя выступленні ў дзіцячых бібліятэках № 2, 11, у сярэдняй школе № 98, бібліятэках № 5, 7, 14, 19, школе-інтарнаце № 3, на журфаку БДУ, у Нацыянальнай бібліятэцы, музеі Максіма Багдановіча і філіяле «Беларуская хатка» (Мінск); удзел у свяце беларускай паэзіі і музыкі «Ракуцёўскае лета-2007».
2008 год — гастролі-экскурсія Паэтычнага тэатра «Арт. С» у Навагрудак з правядзеннем іпрэзы «Са сталіцы ў сталіцу» у Доме-музеі Адама Міцкевіча; у вёску Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна з правядзеннем імпрэзы «А верш імкнецца да нябёсаў…» у праваслаўным лагеры; разам з Аксанай Спрынчан правёў свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2008».
2009 год — удзел у літаратурных святах у Вязынцы, Ракуцёўшчыне, Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску; зладзіў прэзентацыю дакументальнага фільма «Навагрудская Галгофа».
2014—2017 год — на праваслаўным тэлеканале «Союз» выходзіла праграма «Монолог», кіраўніком якой Зміцер Арцюх.
2015 год — пачатак супрацоўнітва з кампазітарам Сяргеем Фадзеевым, скрыпачкай і вакалісткай Юліяй Лебядзенка. Стварэнне творчай групы «Іпрэза», песень: «Настоящий друг», «Дождь», «Музыка весны», «Вечное лето», «Любви простуда», «Не отвечу», «Лесные концерты», «Ты не любишь меня».
2015—2016 год — супрацоўніцтва з кампазітарам Галінай Кутас і эстраднай студыяй «Імпэт», запіс песні «На скрыжаванні»; удзел у фестывалі праваслаўнай культуры «Кладзезь» з выступамі ў гарадах Старыя Дарогі, Орша, Дзяржынск, Карэлічы.
2016 год (3 сакавіка) — у Паэтычным тэатры «Арт. С» ладзіцца прэзентацыя кнігі «На скрыжаванні»; удзел у 19 Праваслаўным маладзёжным фестывалі «Братья»; свяце паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2016».
2017 год — заснаваны праект «Велікодныя сустрэчы»; пачатак удзелу ў духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»; 20 ліпеня зладзіў паэтычна-мастацкі канцэрт «Пад ліпеньскім дажджом» у Мінскім раённым цэнтры культуры; публікацыя вершаў у рускамоўным літаратурным часопісе Германіі «EDITA» (пераклады Глеба Пудава); 6 снежня прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
2018 год — творчая група «Імпрэза» дала паэтычна-мастацкі канцэрт «Сустрэча на Стрэчанне» ў горадзе Лагойску.
2020 год — фільм «Пресвитер Бродецкий» адзначаны дыпломам «За найлепшую гукарэжысуру» на Міжнародным кінафестывалі «Покров» у Кіеве (Украіна).
2023 год — запісана песня «Будзь са мною» на словы Змітра Арцюха. Кампазітар Сяргей Харэвіч, спявачка Вольга Шаўчэнка.
У розны час друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Алеся», «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Врата Небесные», газетах «ЛіМ», «Голас Радзімы», перыядычным друку, калектыўных зборніках «Літаратурны квартал», «Дзень паэзіі», «Свет на дваіх» і іншых.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вясна ў кароткім паліто…: кніга вершаў [пад рэд. В. А. Шніпа]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 78, [1] с. — (Дэбют). — ISBN 985-02-0855-4.
- На скрыжаванні: кніга вершаў [пад рэд. Р. Ю. Малахоўскага]. — Мн.: Харвест, 2015. — 63 с. — (Маладая паэзія Беларусі). — ISBN 978-985-18-3802-4.[2]
Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]- Новогрудская Голгофа: дакументальны фільм [рэжысёр Святлана Дземчанка]. — Інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы, 2009.
- По имени Детство: дакументальна-публіцыстычны цыкл з 10 серый — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2009—2016.
- Благословение: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
- Иордан на Брайтоне: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
- Я встал и пришел: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
- С днём рождения, Саша!: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2011.
- В четырёх стенах: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2011.
- В одиннадцатом часу: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2013.
- Я здесь: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2014.
- Изо Льда: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2015.
- Как мы встречали Ирину Муравьеву: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2016.
- Падая — поднимайся!: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2016.
- Вяртайся дахаты: мастацкі мініфільм — партал obitel-minsk.by, 2017.
- Пад ліпеньскім дажджом: канцэрт — ТГ «Імпрэза» для праваслаўнага тэлеканала «Союз», 2017.
- Пресвитер Бродецкий: тэлефільм — Оноре. ТВ, 2020.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ПЖД.studio - YouTube . www.youtube.com. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Кастусь Лешніца. Літаратурная карта Гродзеншчыны . Звязда (28 ліпеня 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |