Зоркаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зоркаўка
별꽃.JPG
Зоркаўка сярэдняя (Stellaria media).
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stellaria L. 1753, Sp. Pl.:421

Сінонімы
Alsine L. 1753
Larbrea A.St.-Hil. 1815
Leucostemma Benth. ex G.Don 1831
Tytthostemma Nevski 1937
Mesostemma Vved. 1941
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20163
NCBI  13273
EOL  53230
GRIN  g:11505
IPNI  156193-3
FW  10499

Зоркаўка (Stellaria, ад лац.: stella — зорка) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя расліны з паўзучымі падземнымі пабегамі або без іх; сцёблы звычайна голыя, рэдка валасістыя, чатырохгранныя; лісце звычайна ўсё або амаль усё сядзячае або амаль сядзячае лінейна-ланцэтнае або яйцападобнае. Кветкі, двухполыя, 5-, рэдка 4-членныя, звычайна белыя, актынаморфныя, да 20 мм у дыяметры, у дыхазіяльных, паўпарасонікавых суквеццях або адзінкавыя ў пазухах лісця. Плод — каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 120 відаў. На Беларусі 10 відаў: зоркаўка багнавая (Stellaria uliginosa), зоркаўка балотная (Stellaria palustris), зоркаўка доўгалістая (Stellaria longifolia), зоркаўка дуброўная (Stellaria nemorum), зоркаўка злакавая (Stellaria graminea), зоркаўка ланцэтападобная (Stellaria holostea), зоркаўка незаўважная (Stellaria neglecta), зоркаўка сярэдняя (Stellaria media), зоркаўка тупачашачкавая. Растуць у лясах, на лугах, балотах, у хмызняках, на палях, агародах і інш.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, кармавыя, харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды пустазелле, ёсць ядавітыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зоркаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2