Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—60[4] см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[8]. Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна[8].
Шишкин, Б. К.Род 461. Звездочка — Stellaria L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. VI. — С. 394—395. — 956 + XXXVI с. — 5 200 экз.