Зоркаўка сярэдняя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зоркаўка сярэдняя
Stellaria media growing in riverjack mulch.JPG
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stellaria media (L.) Vill.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20169
NCBI  13274
EOL  587772
GRIN  t:310864
IPNI  30072255-2
TPL  kew-2481938

Зоркаўка сярэ́дняя, макрыца, макруха (Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Stellaria spp Sturm5.jpg
Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 см[3]. Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках[3].

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні[3]. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах рэк і на лясных узлесках.[3]

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У траве макрыцы маюцца сапаніны, вітаміны E, C, карацін[3].

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.

У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока[4].

У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  4. Махлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 564. Stellaria media (L.) Vill. — Звездчатка средняя, или Мокрица // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 173. — ISBN 9-87317-128-9
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)