Перайсці да зместу

Зубнік дахавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зубнік дахавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crepis tectorum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37212
NCBI  55615
EOL  467504
GRIN  t:12203
IPNI  200321-1
TPL  gcc-28767

Зу́бнік дахавы[1], Палявая цыкорыя, Кашэчая трава[2] (Crepis tectorum) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Зубнік дахавы, курачча слепата[3], зубнік, малоччы, скерда[4][5], зубнік, палявая цыкор’я[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[2] см, з вертыкальным моцна галінастым коранем. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, галінастае, часам фіялетавага колеру ў ніжняй частцы. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнай формы, з завернутым краем і сцяблоабдымнай асновай. Ніжняе лісце надрэзанае, суцэльнае або выемчаста-зубчастае, звужаецца ў чаранок. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках дыяметрам 2—5[6] см на тонкіх, злёгку апушаных кветаносах. Кветкавыя кошыкі сабраныя ў шчыткападобныя ці мяцёльчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка з рэбрамі і чубком.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на аблогах, лугах, узлесках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, у садах і агародах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[6].

Лекавая расліна[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. 2 350 экз.
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. 1 2 Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. 1 2 Скерда кровельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Ляховіч І. М. Зу́бнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 378.  522 с. 10 000 экз.
  • Crepis L. — Скерда // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 284, 317—318. — 472 с. 1 000 экз. ISBN 985-6182-78-6.
  • Скерда кровельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Скерда Архівавана 24 снежня 2019. // Праект «Архив природы России» (руск.)