Перайсці да зместу

Зубнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Crepis)
Зубнік

Зубнік двухгадовы (Crepis biennis)—
тыпавы від рода Зубнік.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crepis L., nom. cons. prop.[3]

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37168
NCBI  13464
EOL  6832561
GRIN  g:3068
IPNI  107117-3
FW  25842

Зу́бнік[4] (Crepis) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Зубнік балотны (Crepis paludosa). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліны роду Зубнік — шматгадовыя, рэдка двухгадовыя апушаныя (часам голыя) травы вышынёй 5—150 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Часам маецца толькі ліце ў прыкаранёвай разетцы.

Кветкі звычайна жоўтага колеру, язычковыя, двухполыя, у шматкевткавых кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 9 відаў. Сустракаюцца вакол жылля ля дарог, на ўзлесках, на абложных землях і пустках.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 252 віды[5]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Crepis L. (англ.) (Праверана 18 жніўня 2009)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Crepis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 лістапада 2013). Праверана 4 верасня 2016.
  • Скерда — род Crepis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)