Перайсці да зместу

Зубнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зубнік

Зубнік двухгадовы (Crepis biennis)—
тыпавы від рода Зубнік.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crepis L., nom. cons. prop.[1]

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37168
NCBI  13464
EOL  6832561
GRIN  g:3068
IPNI  107117-3
FW  25842

Зу́бнік[2] (Crepis) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Зубнік балотны (Crepis paludosa). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліны роду Зубнік — шматгадовыя, рэдка двухгадовыя апушаныя (часам голыя) травы вышынёй 5—150 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Часам маецца толькі ліце ў прыкаранёвай разетцы.

Кветкі звычайна жоўтага колеру, язычковыя, двухполыя, у шматкевткавых кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 9 відаў. Сустракаюцца вакол жылля ля дарог, на ўзлесках, на абложных землях і пустках.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 252 віды[3]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Crepis L. (англ.) (Праверана 18 жніўня 2009)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Crepis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (14 сакавіка 2013). Праверана 4 верасня 2016.
  • Зу́бнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 116. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Ляховіч І. М. Зу́бнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 378. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Crepis L. — Скерда // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 284, 317—318. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Скерда — род Crepis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)