Зялёны Гай (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Зялёны Гай
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1811 год
Ранейшыя назвы
Дэлістаў
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Зялёны Гай на карце Беларусі ±
Зялёны Гай (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Зялёны Гай (Хойніцкі раён)
Зялёны Гай (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Зялёны Гай (Хойніцкі раён)

Зялёны Гай — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэлістаў і наваколлі на карце Ф. Ф. Шуберта 1850 г.
Запіс аб продажы добраў Хойнікі-Дэлістаў на плане 1887 г.
Посёлок Делистов на карце Управления военных топографов 1924-26 гг.
Пасёлак Зялёны Гай на карце генштаба РККА 1930-31 гг.

Ці не ўпершыню фальварак Дэлістаў згаданы ў рэвізіі 1811 года, у спісе неаселай шляхты, якая знаходзілася на службе ў Хойніцкага маёнтку абывацеля Караля Прозара, былога абознага літоўскага і кавалера. Тутэйшым эканомам названы 38-гадовы Людвік Альцінгер[1]. Надалей з інвентара маёнтку Юзафоў 1844 года, які належаў Юзафу, сыну Караля, Прозару, вядома, што да фальварку Дэлістаў была прыпісаная вёска Навасёлкі з 68 сялянскімі дварамі[2].

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 5 жыхароў мужчынскага і 7 жаночага полу з фальварку Дэлістаў былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[3].

На 1886 год у сядзібе Дэлістаў, што за 12 вёрст ад валаснога цэнтра Хойнікі, працавалі вінакурня і вятрак[4]. У лістападзе 1887 года апошні з нашчадкаў абознага К. Прозара ў рэгіёне Канстанцін прадаў абцяжараны даўгамі маёнтак Хойнікі-Дэлістаў расійскім купцам з Арлоўскай губерні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну за 580 000 рублёў серабром. З атрыманай сумы аддаў даўгі Маскоўскаму зямельнаму банку па маёнтку Хойнікі 221 027 рублёў 6 капеек, па маёнтку Дэлістаў — 54 121 рубель 69 капеек[5].

На 1909 год у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні названы аднадворны хутар Дэлістаў з 28 жыхарамі[6].

З кастрычніка 1914 года апальшчыкам і пасыльным у канторы маёнтку Дэлістаў працаваў 13-гадовы Мікалай Селіваноўскі[A]. У лістападзе 1917 — канцы 1919 года[B] ён быў канторшчыкам саўгаса Дэлістаў[7].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэлістаў, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[8].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дэлістаў — у складзе Навасёлкаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года — у Гомельскай акрузе. Недзе ў пачатку 1930-х гадоў пасёлак быў перайменаваны ў Зялёны Гай. З 20 лютага 1938 года — у складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Зялёны Гай налічвалася 25 двароў, а ў іх — 121 жыхар. У чэрвені 1943 года баявая група В. Шымана ў ходзе буйной аперацыі супраць партызан цалкам спаліла паселішча[C] і загубіла жыцці 102 чалавек[9]. Пасля трагедыі Зялёны Гай так ніколі і не адрадзіўся[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Будучы намеснік міністра Дзяржбяспекі СССР (1946—1951), генерал-лейтэнант (1943).
  2. З перапынкам, калі працаваў на лесанарыхтоўках у Хойніках (1918— частка 1919).
  3. Назвы не перакладаюцца і ў данясенні пададзена вычварнае — Selenyi Gei (замест Selenyj Gaj, як на карце); а па-нямецку гэта быў бы Grünwald.

Зноскі

  1. НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 248
  2. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 25 і наст.
  3. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381
  4. Волости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113
  5. Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102
  6. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 50
  7. Эмануил Иоффе. Личное дело чекиста Селивановского.
  8. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  9. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499
  10. Эсауленка А. Спаленыя вёскі: Зялёны Гай, Перавессе, Чырвонамайск — так ніколі і не адрадзіліся.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]