Перайсці да зместу

Навасёлкі (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1532 год
Насельніцтва
  • 38 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовыя індэксы
247620
Аўтамабільны код
3
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Хойніцкі раён)
Навасёлкі (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Навасёлкі (Хойніцкі раён)

Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]
Пячатка оўруцкага намесніка Сенка Полаза (Палазовіча). 1513 г.
Герб «Друцк» князёў Друцкіх (Любецкіх).

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў лісце караля Жыгімонта Старога ад 3 сакавіка 1532 года[B], якім маёнткі нябожчыка пана Сямёна Палазовіча перадаваліся яго зяцю князю Дзмітрыю Відэніцкаму (Любецкаму)[6]:

Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими… и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ…

6 кастрычніка 1541 года паміж князем Аляксандрам Міхайлавічам Вішнявецкім, дзедзічам Брагінскіх добраў, і князем Дзмітрыем Раманавічам Відэніцкім, уладальнікам добраў Астраглядавіцкіх, было дасягнута пагадненне, згодна з якім, першы саступіў грунт для вёскі Навасёлкі, наўзамен чаго атрымаў грунты для вёсак Веляцін і Мікулічы[7].

У ходзе адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў была вызначана мяжа Кіеўскага павета на ўчастку, дзе знаходзілася Брагінская воласць: «… Мозырскою границою до Брагиньское границы, а Брагиньскою границою до Днепра, по левои стороне пущаючи волость Речицкую, до Любеча…_… а Словешнею доловъ ажъ до Припети, по правои стороне поветъ Киевъскии, а по левои Мозырскии, а черезъ реку Припеть, оставуючи полеве Речицу со всими границами, а поправу Брягинь со всим поветомъ Киевским ажъ до Днепра…»[8]. Навасёлкі — у Кіеўскім павеце і намінальна[C] ў Брагінскай воласці.

Увогуле, ад свайго заснавання і да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Любецкіх, — Харлінскім, Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам[10].

Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

26 верасня 1568 года ў Кіеўскім замкавым судзе актыкаваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, харунжага кіеўскага, з нагоды адабрання грунту вёскі Навасёлкі і прылучэння да ўгоддзяў вёскі Кажушкі біскупа кіеўскага Мікалая Паца[11]. Дачка князя Дзмітрыя і Фенны Палазовічаўны Любецкіх, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, якая пасля смерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з вышэйзгаданым Шчасным Харлінскім герба «Бонча», у снежні 1568 года запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники[D], Остроглядовичи, Новоселки…»[12].

Напярэдадні падпісання акта Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (у тым ліку Навасёлкі) было далучана да Кароны Польскай[13].

Карона Каралеўства Польскага

[правіць | правіць зыходнік]

7 днём верасня 1572 году датаваны ліст біскупа кіеўскага Мікалая Паца вознаму, у якім той паведаміў, што загадаў падданым сваім кажушкаўскім, каб да вострава Замошша, прыналежнага да вёскі Навасёлкі, «nie wdzierali się». 3 жніўня 1578 года біскуп М. Пац звярнуўся да пана Шчаснага Харлінскага, абы той забараніў свайму ўрадніку і падданым навасёлкаўскім чыніць крыўды яго кажушкаўцам і забірацца ў іх грунты. 26 днём лютага 1579 года пазначана размежаванне ўгоддзяў вёсак Кажушкі біскупа М. Паца і Навасёлкі пана Ш. Харлінскага, выкананае «przez sędziow obranych»[11]. 6 красавіка 1590 года ў Кіеўскі гродскі суд накіраваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Навасёлкі, Храпкаў, Багушы і Руднае, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвялі[14]. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводства, у дакуменце ад 22 чэрвеня 1600 года засведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як размежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў, Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваннем старых памежных знакаў. Крыху раней, 20 чэрвеня 1600 года, Ш. Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны: двор Астраглядавічы з «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Навасёлкі, Дворышча, Вялікі Бор і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у Кіеве[15].

Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Навасёлкі і іншыя пана Мікалая Харлінскага, а таксама сёлы Брагінскай воласці за ракой Сычоўкай паны камісары згодна засведчылі прыналежнымі да ваяводства Кіеўскага[16].

Герб «Ястрабец» зменены паноў Абрамовічаў.

7 чэрвеня 1623 года датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Навасёлкі, Лаханію, Стралічаў, Малішаў[E][17]. У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добры Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча)[18], жанатага з яе дачкой Евай. У 1628 годзе з 8 дымоў вёсак Дворышча і Навасёлкі, якія былі ў заставе ў пана Зыгмунта Копеця, выплачвалася па 3 злотых[19]. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда[F] нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. У пераліку вёсак названыя і Навасёлкі[20]. 16 красавіка 1637 года М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану Воўку[21].

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Навасёлкі ў складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму[22]. У 1754 годзе з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 4 злотых і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 злотых і 4 грошы[23].

13 і 15 лістапада 1773 года, паводле актаў Оўруцкага гродскага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгоддзяў вёсак Навасёлкі Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апякуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 года ў оўруцкія кнігі было нават занесена размежаванне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 года датаваныя судовыя абвінавачванні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў збілі-скалечылі, знішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 года ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацверджана карта пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Навасёлкі абозных Прозараў і Кажушкі стражніка Аскеркі[24].

Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Навасёлкі — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[25].

30 чэрвеня 1803 года было складзена, а 13 сакавіка 1806 года змешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда размежаванне добраў Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста. Грунты хойніцкіх Навасёлак у тым дакуменце ў чарговы раз размяжоўваліся з угоддзямі прылегласці Barborowszczyzny Кажушак, а таксама Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego[26].

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Навасёлак з 68 сем’ямі ў складзе фальварку Дэлістаў пану Юзафу, сыну Караля, Прозару[27]. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што ў 1850 годзе ў вёсцы было 68 двароў, 494 жыхары. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 443 жыхары Навасёлак з’яўляліся прыхаджанамі Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў[28].

У парэформенны перыяд Навасёлкі адміністрацыйна належалі да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 218 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Навасёлкаўскага сельскага таварыства[29].

Паводле перапісу 1897 года, у Навасёлках — 135 двароў, 819 жыхароў, капліца, школа граматы і хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 155 двароў, 913 жыхароў[30].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Навасёлкі, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[31].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Навасёлкаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 63 і 122 вучні[32].

У 1926—1954 гадах цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета.

  • 1999 год — 168 чалавек
  • 2010 год — 99 чалавек
  • 2021 год — 26 двароў, 38 жыхароў[33]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці[2].
  2. М. К. Любаўскі ў свой час памылкова атаясаміў сяло з Навасёлкамі Іпскай нядзелі[A] Мазырскай воласці[3], аддадзенымі каралём у трыманне пісару Федку Міхайлавічу Святошу ў 1514 г.[4], а каля 1535 г. — князю Уладзіміру Пуціўльскаму. Тады як нашыя Навасёлкі месціліся ў Брагінскай воласці. Памылка была запазычана С. В. Марцэлевым[5].
  3. Астраглядавічы і Хвойнікі, з якімі Навасёлкі непарыўна звязаныя, вылучаныя з Брагінскай воласці яшчэ ў 1504 г.[9]
  4. Гэта ці не першы вядомы выпадак выкарыстання ў пісьмовай крыніцы паланізаванай формы замест арыгінальнай назвы Хвойнікі.
  5. Яшчэ названыя 14 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў».
  6. 22 жніўня 1631 г. тое зроблена і ў Жытомірскім гродскім судзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 191
  3. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 644
  4. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 478; Любавский, М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 238
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2. Кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2005. С. 451
  6. Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського. // Україна в Центрально-Східній Европі. 2008. № 8. С. 69 — 70
  7. Archiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4
  8. Русская историческая библиотека. Т. XXX. Литовская метрика. Отд. 1-2. Ч. 3. Т. 1. — Юрьев, 1914. Стб. 892, 893
  9. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78
  10. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18
  11. а б AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 31—32
  12. Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227
  13. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  14. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 7
  15. Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57, 60; AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47
  16. ŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. Dział I-szy. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145.
  17. ŹD. T. XXI. S. 637
  18. AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 56
  19. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. — С. 396—397
  20. AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59
  21. Sumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: [1]
  22. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  23. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  24. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 32—34
  25. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  26. AGAD. APiJ. Sygn. 12. S. 17–24
  27. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 25 і наст.
  28. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 696
  29. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
  30. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 136
  31. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  32. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  33. Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.