Судкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Судкоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Хойніцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Судкова
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 464
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2346
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Судко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Судкова.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дварышчанскі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дворышча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Руднаўскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1]. 28 лістапада 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тульгавіцкага сельсавета. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня) скасаванага Казялужскага сельсавета, а таксама вёскі Будаўнік і Езапоў, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, вёска Храпкаў перададзена ў склад Барысаўшчынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Судкова, сельсавет перайменаваны ў Судкоўскі[2]. 21 верасня 2010 года скасавана вёска Слабада[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1464 чалавекі[4], з іх 88,2 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 1,1 % — малдаване[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.