Здэнек Фібіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з З. Фібіх)
Jump to navigation Jump to search
Здэнек Фібіх
чэшск.: Zdeněk Fibich
ZFibich.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 снежня 1850(1850-12-21)
Месца нараджэння Вшэбаржыцы, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя[1]
Дата смерці 15 кастрычніка 1900(1900-10-15) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Чэхія
Жонка: Betty Fibichová[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты арган[d]
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Здэ́нек Фі́біх (чэшск.: Zdeněk Fibich; 21 снежня 1850, Вшэбаржыцы каля г. Чэслаў, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя — 15 кастрычніка 1900) — чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай драмы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў 18651866 гадах музычнай школе Б. Сметаны, у 18661867 гг. у Лейпцыгскай кансерваторыі і інш. З 1871 года ў Празе. У 1875 і 1877 гадах дырыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 18781881 гг. рэгент хору рускай праваслаўнай царквы, з 1899 загадчык рэпертуарнай часткі ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра. У 18731874 гг. выкладаў у Віленскім музычным вучылішчы Рускага музычнага таварыства.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік чэшскага музычнага рамантызму. Свае драматычныя прынцыпы найбольш паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэнічных меладрам «Іпадамія» (паст. 18901891). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інструментальныя і фартэпіянныя п'есы, песні.

Зноскі

  1. Цяпер — у раёне Бенешаў, Сярэднячэшскі край, Чэхія.
  2. Фибих Зденек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]