Перайсці да зместу

Кабальцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабальцін
Формула CoAsS
Прымесь жалеза, нікель
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][2]
Фізічныя ўласцівасці
Колер рысы чорны
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 5,5
Спайнасць дасканалая па {001}
Злом няроўны
Шчыльнасць 6,1—6,2 г/см³
Сінгонія рамбічная[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кабальці́н, кобальтавы блішчак — мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку, CoAsS. Упершыню апісаны ў 1832 годзе[1].

Утрымлівае да 34 % кобальту, прымесі жалеза (да 16 %, феракабальцін)[3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі[1]. Утварае крышталі кубічнай і актаэдрычнай формы, зярністыя агрэгаты, украпіны, пражылкі. Непразрысты. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1—6,2[3] (6,33[1]) г/см³. Крохкі.

Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах. Радовішчы ў Канадзе, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстраліі, Марока, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Інданезіі, Азербайджане, Расіі (Каўказ, Урал, Краснаярскі край), Замбіі, на востраве Куба[1].

Кабальцін — важная руда на кобальт.

Зноскі