Калматка палявая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Калматка палявая
Filago arvensis 200713.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Filago arvensis L., 1753, nom. cons.

Сінонімы
  • Logfia arvensis (L.) Holub, 1975
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37956
NCBI  702219
EOL  400418
GRIN  t:462729
IPNI  207840-1
TPL  gcc-86072

Калматка палявая[3] (Filago arvensis) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Марока.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Калматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[4], барадач, пучынкі, чарвяточнік[5], гарлянка белая[6][7], свінакроп[8].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцеблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[3][9].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[10][11][12].

Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пяшчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 324. (руск.) (укр.) 
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. luontoportti.com. (англ.) 
  10. plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  11. bgbm.org. (англ.) 
  12. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)