Кальман Міксат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кальман Міксат
Mikszáth Kálmán
Benczúr Gyula Mikszáth Kálmán.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

16 студзеня 1847(1847-01-16)

Месца нараджэння:

Склабання, Аўстрыйская імперыя

Дата смерці:

28 мая 1910(1910-05-28) (63 гады)

Месца смерці:

Будапешт, Аўстра-Венгрыя

Пахаванне:

Керэпешы[d]

Грамадзянства:

Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя
Flag of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя

Жонка:

Ilona Mauks[d]

Дзеці:

Kálmán Mikszáth (politician)[d]

Альма-матар:

Будапешцкі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

1870—1910

Мова твораў:

венгерская мова[1]

Прэміі:

прэмія Шандара Пецёфі, прэмія Таварыства Кішфалудзі

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ка́льман Мі́ксат (венг.: Kálmán Mikszáth; 16 студзеня 1847, Склабання, Венгрыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1910, Будапешт, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі пісьменнік. Ганаровы член Венгерскай АН1889).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кальман Міксат нарадзіўся 16 студзеня 1847 года ў мястэчку Склабання камітата Ноград, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Велькі-Крціш, Банскабістрыцкі край, Славакія) у сям'і дробнага двараніна. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі горада Рымасабат.

У 1864 годзе пераехаў разам з сям'ёй у гарадок Шэльмецбаня, у 1866 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта. У пачатку 1871 года Кальман Міксат вяртаецца на радзіму і прыступае да юрыдычнай практыкі на дзяржаўнай службе ў гарадку Балашадзьярмат. У гэты ж самы час ён робіць першыя спробы ў літаратурнай сферы. Першыя яго апавяданні, апублікаваныя ў будапешцкай прэсе, поспеху не мелі, хоць адна з яго прац атрымала прыз газеты «Голас праўды». У студзені 1873 года Кальман Міксат пакінуў дзяржаўную службу, і паступіў на працу ў губернскі часопіс, затым некаторы час жыў у Будапешце, з'яўляючыся рэдактарам часопіса народніцкага толку. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі ў 1878 годзе Кальман Міксат пераязджае ў Сегед, дзе цесна супрацоўнічае з мясцовай газетай «Сегед Напла».

З 1879 года быў дэпутатам акругі Ільефальва ў Трансільваніі, з 1892 да смерці быў дэпутатам акругі Фэгэраш. У 1887 годзе як член Ліберальнай партыі Венгрыі быў выбраны ў Нацыянальны сход Венгрыі

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя поспех прынеслі зборнікікі апавяданняў «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамантычнай прозы М. Іокаі. Аўтар рэалістычных з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (18931897), «Аблога Вестэрне» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гістарычнага «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатырычнай завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя апавяданні Міксат пераклаў Я. Васілёнак.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb120276246 Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.