Канстанцін Станіслававіч Шадурскі
Канстанцін Станіслававіч Шадурскі | |
---|---|
руск.: Константин Станиславович Шадурский | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1983 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1948) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Васілевіч Вяршынін |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Канстанцін Станіслававіч Шаду́рскі[1] (руск.: Шадурский Константин Станиславович; 31 сакавіка 1912 — 12 студзеня 1983) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Каінск Томскай губерні[2]. У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1933 годзе — Томскі медыцынскі інстытут і застаўся ў аспірантуры на кафедры фармакалогіі, дзе ў 1936—1939 гг. займаў пасаду асістэнта кафедры. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Токсикология сибирской синтетической l-камфоры, борнеола и изоборнеола»[2]. У 1939—1941 гг. дацэнт кафедры фармакалогіі і адначасова дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі па цыклу ваеннай таксікалогіі[2] Томскага медыцынскага інстытута.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе К. С. Шадурскі у Чырвонай Арміі, камандзір санітарнага ўзвода 215-а медыка-санітарнага батальёна (16-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронт[3]). Трапіў у палон. Уцёк з палону і ў 1942—1944 гг. узначальваў медыка-санітарную службу асобнага партызанскага атрада «Баявы» НКУС БССР, які дзейнічаў на тэрыторыі Расонскага раёна.
З 1944 года К. С. Шадурскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце, дацэнт кафедры фармакалогіі. У 1945—1952 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі Яраслаўскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1950—1952 гг. намеснік дырэктара інстытута па навукова-вучэбнай рабоце. У 1947 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1952—1953 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1953—1963 гг. К. С. Шадурскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры фармакалогіі і адначасова ў 1954—1957 намеснік дырэктар інстытута па навукова-вучэбнай рабоце, у 1960—1962 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1959—1963 гг. навуковы кіраўнік і кансультант спецыяльнай лабараторыі Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. У 1963—1983 гг. займаў пасаду навуковага кансультанта, кансультанта аддзела радыяцыйнай фармакалогіі Навукова-даследчага інстытута медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Обнінску і адначасова ў 1973—1975 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў[2].
Памёр і пахаваны ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці.
Навуковая і грамадскай дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]К. С. Шадурскаму належаць навуковыя працы па распрацоўцы, даследаванні і ўкараненні ў практыку новых лекавых сродкаў лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы. Займаўся пытаннямі дзіцячай фармакалагічнай тэрапіі, прамысловай і сельскагаспадарчай таксікалогіі і інш. Аўтар патэнтаў «Спазмолитическое средство „феникаберан“» і «Антигистаминное средство „димебон“»[4], больш за 300[2] навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 16 доктарскіх і 98 кандыдацкіх дысертацый[2].
Займаўся падрыхтоўкай і быў удзельнікам 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і больш за 10 канферэнцый. У 1961 годзе ўзначальваў дэлегацыю БССР на канферэнцыі ААН па прыняццю канвенцыі па наркотыкам у Нью-Ёрку[2]. У 1953—1963 гг. быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў. Таксама быў старшынёй Таварыства культурных сувязей БССР з іншымі краінамі, членам вучонага савета Каўнаскага медыцынскага інстытута, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Здравоохранение Белоруссии», «Фармакология и токсикология», сурэдактарам аддзела «Фармакология» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам Фармакалагічнага камітэта Міністэрства аховы здароўя СССР.
Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў дэпутатаў. У 1963—1970 гг. быў членам Обнінскага гарадскога камітэта КПСС.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені[5].
- 2 ордэны.
- Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года.
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в г д е ё ж Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Архівавана 17 ліпеня 2017. (руск.)
- ↑ Пуртов А. В. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941—1944. (руск.)
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
- ↑ Праект «Партизаны Беларуси»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шадурскі Канстанцін Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шадурский Константин Станиславович (31.03(13.04),1912—12.01.1983) Архівавана 17 ліпеня 2017. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Шадурскі Канстанцін Станіслававіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Шадурский Константин Станиславович Архівавана 11 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Шадурский Константин Станиславович. Военные годы. Архівавана 15 жніўня 2020. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Шадурский Константин Станиславович (1912—1983)(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Пуртов А. В. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941—1944. (руск.) // Газета «Голас Расоншчыны»
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Каінскім павеце
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Обнінску
- Пахаваныя ў Калужскай вобласці
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Медыкі СССР
- Фармаколагі
- Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці