Голас Расоншчыны
«Голас Расоншчыны» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Алена Юр'еўна Кірылава |
Заснавана | 1932 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | адзін раз на тыдзень |
Галоўны офіс | Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 4, каб. 56 |
Вэб-сайт | rossonka.by |
Голас Расоншчыны — раённая газета Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1932 года. Заснавальнікі: Расонскі раённы выканаўчы камітэт і Расонскі раённы Савет дэпутатаў. Перыядычнае выданне друкуецца ў Наваполацкай тыпаграфіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 чэрвеня 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай «Калектывіст Расоншчыны», які не захаваўся ў архівах.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні-кастрычніку 1943 года выдавалася раённая газета «Сацыялістычная праца» (12 нумароў) на базе Расонскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Перыядычнае выданне выходзіла ў друкарні ў в. Тапары, якая зараз не існуе ў Янкавіцкім сельсавеце.
3 красавіка 1965 года стала выходзіць пад назвай «Камуністычны шлях».
За актыўны ўдзел у выхаванні працоўных, мабілізацыю іх на паспяховае выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны». З цягам часу змянялася перыядычнасць. Раней газета выходзіла 2 разы на тыдзень (па аўторках на чатырох старонках, па пятніцах на шасці старонках) і 3 разы на тыдзень. У 2020 годзе перыядычнае выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень на 12 старонках.
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- У. Сімураў (1965—1966),
- Г. Шаршнёў (1967—1973),
- Л. Галаўня (1973—2005),
- Алена Юр’еўна Кірылава.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гартаючы падшыўкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 82-84.
- «Голас Расоншчыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 19-20.