Канфлікт у Амхары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфлікт у Амхары
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Тэрыторыі, захопленныя атрадамі Фано.
Тэрыторыі, захопленныя атрадамі Фано.
Дата з 9 красавіка 2023
Месца штат Амхара, Эфіопія
Статус працягваецца
Праціўнікі
 Эфіопія Фано
Камандуючыя
Абій Ахмед Алі Эскіндэр Нега

Канфлікт у Амхары — узброены канфлікт у штаце Амхара ў Эфіопіі, які пачаўся ў красавіку 2023 года паміж рэгіянальным апалчэннем Фано і федэральным урадам.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя атрады Фано з штата Амхара адыгралі вырашальную ролю ў Тыграйскім канфлікце, змагаючыся на баку ўладаў супраць Сіл абароны Тыграя[1]. Першапачатковыя мэты апалчэнцаў заключаліся ў тым, каб зона Метэкель рэгіёна Бенішангул-Гумуз, паўночныя раёны Велкайт і Рая ў Тыграі, а таксама паўднёвы раён Дэра былі перададзены ў склад рэгіёна Амхара[2].

Дадзеныя планы сутыкнуліся з процідзеяннем федэральнага кіраўніцтва, якое да канца баявых дзеянняў апынулася не зацікаўлена ў падтрымцы тэрытарыяльных прэтэнзій Фано. Больш за тое, у маі 2022 года ўрад правёў масавыя арышты ў Амхары, затрымаўшы 4000 чалавек. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай падарваць уплыў рэгіянальнага апалчэння[3]. 11 верасня арыштаваны адзін з кіраўнікоў Фано Земене Касэ, якога абвінавачвалі ў забойстве паліцыянта[4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку красавіка 2023 года федэральныя сілы ўварваліся ў рэгіён Амхара, каб раззброіць рэгіянальныя ваенізаваныя фарміраванні. 9 красавіка ў гарадах Гондэр, Коба, Сэкота і Велдзія ўспыхнулі пратэсты. Мясцовыя жыхары перакрывалі дарогі і падпальвалі шыны, каб блакаваць рух ваенных калон[5][6]. У адказ урад Эфіопіі пачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных СМІ ў рэгіёне. Невядомымі праводзіліся забойствы супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый, у выніку чаго Сусветная харчовая праграма спыніла сваю місію ў Амхары[7]. 4 мая Эфіопская камісія па правах чалавека паведаміла аб шэрагу ўзброеных інцыдэнтаў у гарадах Шэва-Рабіт, Арманія, Анцокіяна-Гемза і Мажэтэ[8]. Неўзабавае эфіопскія сілавікі арыштавалі 47 падазраваных, якія нібыта мелі дачыненне да змовы з мэтай звяржэння ўлады[9].

1 жніўня адбыліся сутыкненні паміж апалчэннем Фано і Узброенымі сіламі Эфіопіі ў Дэбрэ-Табар і Коба[10]. На наступны дзень амхарскія баевікі захапілі аэрапорт Лалібэла. Адначасна паведамлялася аб цяжкіх сутыкненнях вакол Гондэра[11][10][12]. 3 жніўня рэгіянальны губернатар Амхары Ылкал Кефале звярнуўся па дапамогу да федэральных войск, каб спыніць сутыкненні[13]. 4 жніўня ўрад Эфіопіі абвясціў надзвычайнае становішча. Уведзены каменданцкі час, забаронены масавыя сходы[14]. Пазней стала вядома, што Гондэр, Лалібэла і Дэсэ трапілі пад кантроль Фано[15][16]. 5 жніўня апалчэнцы захапілі Мераві і прасунуліся ў бок Бахр-Дара[17]. Урад Эфіопіі прызнаў, што страціў кантроль над некаторымі гарадамі і раёнамі[18]. Пазней Гондэр і Лалібэлу ўлады адбілі[19][20]. 13 жніўня эфіопскія вайскоўцы нанеслі ўдар з беспілотніка па горадзе Фінотэ-Селам, у выніку чаго загінулі 26 чалавек[21].

3 верасня УС Эфіопіі захапілі горад Мажэтэ, выцісніўшы баевікоў Фано[22]. 24 верасня сілы Фано зноў увайшлі ў Гондэр, дзе пачаліся цяжкія баі[23]. 8 лістапада амхарскія атрады ненадоўга адбілі Лалібэлу, але на наступны дзень страцілі горад[24].

3 студзеня 2024 года адбыліся баі ў горадзе Дэбрэ Бірхан[25]. 8 студзеня войскі Фано ў трэці раз увайшлі ў Гондэр, дзе зноў пачаліся баі[26]. 29 лютага амхарцы пачалі наступленне ў бок Бахр-Дара[27]. 3 сакавіка адбыўся бой у Шэва-Рабіт[28].

20 сакавіка атрады арома напалі на Атае, дзе ўступілі ў сутыкненне з амхарскім апалчэннем[29].

Правы чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Камісія па правах чалавека Эфіопіі заявіла, што па ўсім рэгіёне Амхара адбываюцца шматлікія парушэнні правоў чалавека, як, напрыклад, бамбардзіроўкі жылых кварталаў[30] і пазасудовыя забойствы[31]. Паведамлялася, што грамадзянскіх асоб у Бахр-Дары выцягвалі з дамоў і забівалі на вуліцах або каля іх дамоў, а некаторых маладых людзей спецыяльна абшуквалі, збівалі і забівалі. У сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе праводзілся масавыя арышты асоб амхарскага паходжання[31].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты заявілі, што глыбока занепакоены гвалтам. Іспанія і Вялікабрытанія перасцераглі сваіх грамадзян ад паездак у некаторыя раёны штата Амхара[32]. Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў 7 жніўня 2023 года, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў рэгіёне абцяжарана з-за блакіроўкі дарог[33].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Amhara forces withdraw from northern Ethiopia's Tigray region (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 ліпеня 2023.
  2. "Fano Will Not Lay Down Arms If Demands Are Not Met: Chairman". Ezega News. 28 March 2020. Архівавана з арыгінала 2 December 2020. Праверана 2 December 2020.
  3. Conflict in Ethiopia (англ.). Global Conflict Tracker. Праверана 30 ліпеня 2023.
  4. Court acquits Fano militia leader Zemene Kase as federal security taskforce claims to squash new insurgency in Amhara region. Addis Standard (31 ліпеня 2023).
  5. Endeshaw, Dawit (2023-04-09). "Gunfire, protests in Ethiopia's Amhara over plan to disband regional force". Reuters [англійская]. Праверана 2023-07-30.
  6. "Ethiopia's Amhara region hit by protests over move to dissolve regional forces". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-10. Праверана 2023-07-31.
  7. Ford. Ethiopia: Crackdown in Amhara risks escalating conflict (англ.). New African Magazine (5 мая 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  8. Rights commission says civilians killed in ongoing military conflict in Amhara region, calls for dialogue. Addis Standard (30 ліпеня 2023).
  9. 47 arrests after murder of Girma Yeshitila, head of Abiy's Propserity Party party in Amhara. The Africa Report. Праверана 1 May 2023.
  10. а б Endeshaw, Dawit (2023-08-02). "Ethiopian military clashes with militia in Amhara, injuries reported". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-08-04. Праверана 2023-08-04.
  11. Israel closely monitoring Ethiopia's state of emergency – minister Архівавана 4 жніўня 2023 года., 4 August 2023
  12. Casualties as Ethiopian security forces, Amhara militia clash (англ.). TRT Afrika. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2023. Праверана 4 жніўня 2023.
  13. Account. Amhara regional state president calls for Federal gov't intervention (англ.). Borkena Ethiopian News (3 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  14. Endeshaw, Dawit (2023-08-04). "Ethiopia declares Amhara state of emergency following militia clashes". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-08-04. Праверана 2023-08-04.
  15. Local Fighters Control Three Towns In Tense Ethiopian Region Архівавана 5 жніўня 2023 года., 5 August 2023
  16. Ethiopia Declares ‘State Of Emergency’ Over Amhara Violence Архівавана 5 жніўня 2023 года., 4 August 2023
  17. Ethiopia: Govt declares six-month state of emergency in Amhara following clashes Архівавана 5 жніўня 2023 года., 5 August 2023
  18. Anna. Ethiopia's government says it lost control of some areas in the Amhara region to militia fighters (англ.). AP News (7 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2023. Праверана 7 жніўня 2023.
  19. Endeshaw, Dawit (2023-08-09). "Ethiopian military pushes back militiamen in two major Amhara towns". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-08-10. Праверана 2023-08-09.
  20. Ethiopian forces push Fano fighters from Amhara's Gondar city (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 9 жніўня 2023.
  21. Holland. Suspected air strike kills 26 in Ethiopia's Amhara region (англ.). www.zawya.com. Праверана 14 жніўня 2023.
  22. SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 478 - 11 September 2023 (англ.). Праверана 11 верасня 2023.
  23. MUHUMUZA. Fresh fighting reported in Ethiopia's Amhara region between military and local militiamen (англ.). AP News (25 верасня 2023). Праверана 25 верасня 2023.
  24. Ethiopian troops force armed group out of Orthodox holy site of Lalibela (англ.). Al Jazeera. Праверана 10 лістапада 2023.
  25. Account. Fano forces battled Ethiopian troops in Debre Berhan (англ.). Borkena Ethiopian News (3 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  26. Account. Battle Reported in Gondar City, Resulting in 14 Deaths, Including Civilians (англ.). Borkena Ethiopian News (8 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  27. Mandefro. Fano entered the regional capital Bahir Dar. X.com (1 сакавіка 2024).
  28. Account. Shewa Robit town reportedly came under Fano control (англ.). Borkena Ethiopian News (4 сакавіка 2024). Праверана 5 сакавіка 2024.
  29. Account. Ataye experiencing renewed fighting , at least ten reportedly killed (англ.). Borkena Ethiopian News (22 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
  30. "Suspected air strike kills 26 in Ethiopia's Amhara region". Reuters [англійская]. 2023-08-14. Праверана 2023-08-14.
  31. а б Dejene. The human rights impact of the armed conflict on civilians in Amhara Regional State (англ.). Ethiopian Human Rights Commission - EHRC (14 жніўня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.
  32. Ethiopia Announces Arrests in Tense Amhara Region (англ.). VOA (5 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
  33. WHO expresses concern, calls for uninterrupted access and protection of health care in Amhara region. Addis Standard (7 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы August 7, 2023. Праверана August 7, 2023.