Шматгадоваятравяністая, мякка апушаная прыціснутымі валаскамі расліна
Карэнішча тоўстае паўзучае. Сцеблы пухнатыя 3—10 см вышынёй. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, каля асновы клінаватыя, дробна- і востра-зубчастыя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі буйныя, бялёса-чырвоныя, сабраныя ў адзіночныя галоўчатыя суквецці на верхавінках сцябла. Плод — аднанасенны струк.
Расце ў альпійскім поясе гор, дзе жыве на прыступках і ў расколінах скал, радзей у шчабністай тундры і пустынна-стэпавых далінах рэк. Распаўсюджаны ў Еўрапейскай частцы былога СССР (цэнтральныя і паўднёвыя раёны), у горным Крыме, на Каўказе (за выключэннем Заходняга Закаўказзя), у гарах Цэнтральнага і Паўднёва-Усходняга Алтая.
Ад іншых відаў канюшыны адрозніваецца больш высокім утрыманнем бялку ў лісці і кветках. У кветках таксама ўтрымліваецца аспарагінавая і глютамінавая кіслата, вітаміны C, P, B, каратын. У «Раслінных рэсурсах СССР», акрамя таго, адзначана наяўнасць фенолкарбонавых кіслот і флаваноідаў.
Никифоров Ю. В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. (руск.)
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.819. Trifolium alpestre L. — Клевер альпийский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 462. — ISBN 9-87317-128-9.