Караль Апель
Jump to navigation
Jump to search
Ка́раль Лю́двік А́пель (польск.: Karol Ludwik Appel; 16 снежня 1857, Парыж — 16 сакавіка 1930, Варшава) — польскі і рускі мовазнавец. Выкладаў у гімназіях Варшавы.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працы па вывучэнні славянскіх моў: «Да славянскага народнага словаўтварэння» (1880), «Нататкі пра старажытнапольскую мову» (1880) і інш. У нарысе «Аб беларускай мове» (1880) разглядаў асноўныя фанетыка-граматычныя рысы беларускай мовы. Паводле агульнамовазнаўчых поглядаў належаў да псіхалагічнага кірунку ў лінгвістыцы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |