Карал Паўлік
Карал Паўлік | |
---|---|
чэшск.: Karel Pavlík | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1943[1] (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1920—1943 |
Званне | капітан |
Часць | 8-ы Сілезскі пяхотны полк |
Камандаваў | 12-я кулямётная рота |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна Рух Супраціўлення |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Карал Паўлік (чэшск.: Karel Pavlík, 19 кастрычніка 1900, Градаве-Стржымеліцы , Багемія — 26 студзеня 1943, канцлагер Маўтгаўзен) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік антынацысцкага супраціву. 14 сакавіка 1939 року з салдатамі сваёй роты насуперак загаду камандаванне ўступіў у бой з нямецкімі акупацыйнымі войскамі, якія ўвайшлі ў горада Містак. Гэты адзіны эпізод арганізаванага супраціву нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў 1939 годзе вядомы як бой за Чаянкавы кашары.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карал Паўлік нарадзіўся ў сям'і настаўніка ў ваколіцах мястэчка Чэрні-Косцелец , каля 20 км на поўдзень ад Чэскі-Броду . У 1920 прызваны ў войска, паступіў у ваенную акадэмію і ў 1923 атрымаў чын падпаручніка. Служыў у пагранічных і пяхотных частках. У 1932 быў узведзены ў капітаны.
У 1935 распаўся шлюб Карала Паўліка, пасля чаго ён больш аддана заняўся службай. У 1936 прызначаны камандзірам роты.
Увечары 14 сакавіка 1939 года ў Містак увайшоў 2-і батальён 84-га пяхотнага палка[3] 8-й пяхотнай дывізіі[4] вермахта. Салдаты Чаянкавых кашараў атрымалі прапанову здаць зброю, аднак Паўлік не падпарадкаваўся і са сваёй 12-й кулямётнай ротай трымаў абарону. Астатнія афіцэры ў абароне не ўдзельнічалі, спасылаючыся на адсутнасць загаду ад камандавання. Чэхі адбілі дзве нямецкія атакі; пасля тэлефоннага загаду камандзіра 8-га палка палкоўніка Эліяша і вычарпання боепрыпасаў Паўлік падпарадкаваўся загаду пра спыненне вагню. Бой цягнуўся 30-40 хвілін, страты чэхаў склалі 2-6 чалавек параненымі, немцаў — да 24 чалавек забітымі і параненымі і 1 знішчаны бронеаўтамабіль. Карал Паўлік трапіў пад хатні арышт.
Пад час акупацыі Карал Паўлік супрацоўнічаў з падпольнай арганізацыяй «За бацькаўшчыну» (чэшск.: Za vlast), якая перанакіроўвала чэшскіх кадравых ваенных на Захад. Пераехаў у Прагу і далучыўся да арганізацыі «Абарона народу» (чэшск.: Obrana národa), якая рыхтавала паўстанне.
Арыштаваны ў 1942 годзе ў сувязі з замахам на Райнгарда Гайдрыха. Быў прыгавораны да смерці, пазней пакаранне замененае на пазбаўленне волі ў канцлагеры Маўтгаўзен. 26 студзеня 1943 ахоўнік лагеру застрэліў Паўліка за непадпарадкаванне. Месца пахавання невядомае.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Пасмяротна атрымаў званне палкоўніка, у 1999 — медаль «За смеласць».
У горадзе Косцелец-над-Чэрнімі-лесы знаходзіцца сімвалічная магіла Карала Паўліка.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Karel Pavlík // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Infanterie-Regiment 84
- ↑ 8. Infanterie-Division
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяніс Буркоўскі. Адзін бой капітана Паўліка // Будзьма беларусамі