Каргаўшчына
Выгляд
Каргаўшчына | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Басейн | 32 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Чырвоная Зара |
Вусце | Балавец |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Чысты Бор |
• Каардынаты | 54°28′23,50″ пн. ш. 27°52′50,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён |
Каргаўшчы́на, Каргавіца, Рудакоўка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Балавец (басейн Дзвінасы).
Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Плошча вадазбору 32 км². Пачынаецца ва ўрочышчы Каргавішча, у напрамку на поўдзень ад вёскі Чырвоная Зара і аграгарадка Мятлічыцы. Упадае ў Балавец за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Чысты Бор. Вадазбор на паўночных схілах Мінскага ўзвышша. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім цячэнні. На рацэ 2 сажалкі (каля вёсак Акалова і Мятлічыцы).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 492.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 170. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)