Карл Іванавіч Оперман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Оперман
Karl Opperman (1766–1831).jpg
Партрэт Карла Іванавіча Опермана працы Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімняга палаца, Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Перыяд жыцця 1765 — 2 ліпеня 1831
Дата нараджэння 23 лістапада (4 снежня) 1766
Месца нараджэння Дармштат
Дата смерці 2 ліпеня 1831(1831-07-02) (64 гады)
Месца смерці Выбарг
Месца пахавання
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў інжынерныя
Званне Інжынер-генерал
Бітвы/войны Барадзінская бітва,
Бітва пад Малаяраслаўцам,
Бітва пад Красным,
Дрэздэн (1813),
Лейпцыг (1813)
Узнагароды і прэміі

Карл Іванавіч Оперман (руск.: Карл Иванович Опперман; 1765, Дармштат — 2 ліпеня 1831, Выбарг) — расійскі ваенны дзеяч і інжынер.

Вежа Опермана ў Бабруйскай крэпасці

Нарадзіўся ў Дармштаце. У 1783 г. перайшоў у расійскае падданства і пачаў службу ў якасці інжынер-капітана Інжынернага корпуса. Падчас расійска-шведскай вайны 17881790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў план умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі шляхам будаўніцтва крапасцей у Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісанне заходніх межаў імперыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаванняў у Брэсце. Перад вайной 1812 г. у якасці дырэктара Інжынернага дэпартамента Ваеннага міністэрства аб'ехаў усе ўмацаванні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расійска-французскай вайне 18121813 гг. Удзельнічаў у аблогах крапасцей у Торне, Данцыгу, Модліне. У 1818 г. Оперман прызначаны генерал-інспектрам па інжынернай частцы. Яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленню фартыфікацыйных умацаванняў Расіі.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.