Карл Фрыдрых фон Вайцзекер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Carl Friedrich von Weizsäcker
Carl Friedrich von Weizsaecker.jpg
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1912(1912-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння Кіль
Дата смерці 28 красавіка 2007(2007-04-28)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Германія
Бацька: Ernst von Weizsäcker[d]
Дзеці: Carl Christian von Weizsäcker[d], Ernst Ulrich von Weizsäcker[d], Elisabeth Raiser[d] і Heinrich Weizsäcker[d]
Род дзейнасці фізік, пісьменнік, філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Хунд[5] і Вернер Карл Гейзенберг[6]
Вядомы як аўтар формулы Вайцзекера
Узнагароды і прэміі Тэмплтанаўская прэмія (1989)
Медаль імя Макса Планка (1957)
Commons-logo.svg Карл Фрыдрых фон Вайцзекер на Вікісховішчы

Карл Фрыдрых фон ВАЙЦЗЕКЕР (ням.: Carl Friedrich von Weizsäcker ; 28 чэрвеня 1912, Кіль, Германія — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізік і філосаф. Тытулаваны барон. Удзельнічаў у спробах стварэння атамнай зброі ў Германіі ў час Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і нямецкага дыпламата Эрнста фон Вайцзекера. Старэйшы брат колішняга прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзекера, бацька фізіка і даследчыка навакольнага асяроддзя Эрнста Ульрыха фон Вайцзекера, цесць колішняга генеральнага сакратара Сусветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзера.

З 1929 па 1933 Вайцзекер вывучаў фізіку, матэматыку і астраномію ў Берліне, Гётынгене і Лейпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вернерам Гайзенбергам і Нільсам Борам. Кансультантам яго доктарскай дысертацыі быў Генрых Хунд.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод навуковых інтарэсаў гэтага вучонага былі даследаванні энергіі сувязі атамнага ядра і ядзерныя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бетэ вывеў формулу, якая апісвала ядзерныя працэсы ў зорках (формула Бетэ-Вайцзекера), а таксама апісаў цыклічныя працэсы сінтэзу ў зорках (працэс Бетэ-Вайцзекера, 1937).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Carl Friedrich von Weizsäcker // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630717 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  6. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 2 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]