Кармесій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кармесій
6-ы хан Балгарыі
721 — 738
Папярэднік: Тэрвел
Пераемнік: Севар
 
Нараджэнне: VII стагоддзе
Смерць: 738
738
Род: Дула

Кармесій (грэч.: Κоρμεσιоς, Κρουμεσις) — хан Балгарыі з ханскага роду Дула з 721 па 738 год.

Пра хана Кармесія звестак вельмі мала. Доўгія гады гісторыкі нават называлі пераемнікам Тэрвела хана Севара і дадавалі гады кіравання Кармесія да гадоў яго кіравання.

Хан Кармесій (Κоρμεσιоς) упершыню згадваецца ў 716 годзе летапісцам Феафанам Спавядальнікам. Мірны дагавор, які заключыў хан Тэрвел з Візантыяй быў падпісаны ім ці Кармесій быў прадстаўніком балгараў. На аснове гэтага факту гісторыкі будуюць здагадкі, што Кармесій быў або суправіцелем, што малаверагодна, або сынам хана Тэрвела[1][2].

Пад помнікам «Мадарскі вершнік» ёсць надпісы пра кіраванне хана Кармесія (Κρουμεσις), але яны моцна сапсаваны часам і выразнасць тэксту дагэтуль не адноўлена.[3]

У гады кіравання Кармесія мір з Візантыяй быў захаваны. У канцы свайго кіравання Кармесій падарыў возера візантыйскаму імператару, аднак адносіны пагоршыліся і была абвешчана вайна. Гэта адзіныя звесткі пра хана Кармесія, якія навукоўцы змаглі ўсталяваць з надпісаў пад «Мадарскім коннікам».[4]

З прычыны блытанін з гадамі кіравання і імёнамі ханаў, некаторыя гісторыкі выказваюць гіпотэзы, што Кармесій і Кармісош адзін і той жа хан. Але пакуль такія гіпотэзы, не даказаны, а тым больш вядома, што паміж імі кіраваў хан Севар.

Зноскі

Папярэднік:
Тэрвел
Хан Балгарыі
721738
Пераемнік:
Севар