Маламір
Выгляд
| Маламір | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Маламир | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Амуртаг | ||||||
| Пераемнік | Прэсіян | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | невядома | ||||||
| Смерць | 836 | ||||||
| Бацька | Амуртаг[1] | ||||||
Маламір — канасубігі (хан) Балгарыі (831—836), самы малодшы сын хана Амуртага.
У Амуртага было трое сыноў — Енравота (Баян), Звініца і Маламір. Ён пазбавіў трона самага старэйшага сына — Енравоту, з-за яго хрысціянскай веры. Сярэдні сын Звініца памёр пры жыцці Амуртага. Такім чынам трон дастаўся самаму малодшаму сыну — непаўналетняму Маламіру. Фактычна краінай кіруе рэгент баіл-каўхан Ісбул[2].
Падчас кіравання Маламіра працягваюцца ганенні на хрысціян. Быў пакараны смерцю самы старэйшы сын Амуртага — Енравота, які стаў першым балгарскім мучанікам.
У 836 г. Маламір памірае і прастол пераходзіць да яго пляменніка Прэсіяна, сына Звініцы.