Карнелій Янсеній

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карнелій Янсеній
лац.: Cornelius Otto Jansenius
Cornelius Jansen by Evêque d'Ypres (1585-1638).png
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1585(1585-10-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1638(1638-05-06)[1][4][…] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна:
Месца працы
  • Лёвенскі ўніверсітэт[d]
Альма-матар:
Commons-logo.svg Карнелій Янсеній на Вікісховішчы

Янсе́ній (Карнеліс Янсен, лац.: Cornelius Otto Jansenius; 28 кастрычніка 15856 мая 1638) — галандскі біскуп, заснавальнік каталіцкага багаслоўскага вучэння, вядомага як янсенізм.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карнелій Янсеній вучыўся ў Сарбоне і ў Лувенскім універсітэце, дзе ў 1617 годзе ўзначаліў новы каталіцкі каледж.

Янсена асабліва займалі пытанні свабоды волі і ласкі божай. У 1630 годзе ён стаў прафесарам багаслоўя ў Лувене і вучыў тут у духу строгага аўгусцінізму. Ужо ў той час яму неаднаразова даводзілася спрачацца з езуітамі наконт розных дагматычных пытанняў. У 1636 годзе Янсен стаў біскупам іпрскім.

У Іпры ён скончыў выдадзенае ўжо пасля яго смерці ў 1640 годзе сачыненне: «Augustinus, sive doctrina S-ti Augustini de humanae naturae sanitatae, aegritudine, medicina etc.». У гэтай кнізе Янсен выстаўляў філасофію Арыстоцеля вінаватай у пелагіянскай ерасі і сцвярджаў, цалкам у духу Аўгусціна, што чалавечая прырода заганная, што свабоды волі не існуе, што выратаванне чалавека залежыць не ад спраў яго, а ад збавіцельнай сілы ласкі божай, што збавенна атрымаюць толькі тыя, каму яно наканавана.

Хоць Янсен лічыў сябе каталіком, у нечым, у тым ліку у дагмаце пра прадвызначэнне, ён сыходзіўся з Жанам Кальвінам. Да яго паслядоўнікаў належаў французскі навуковец і філосаф Блез Паскаль.

Пры жыцці Янсен апублікаваў некалькі драбнейшых багаслоўскіх сачыненняў, у якіх палемізаваў з езуітамі, а ў 1635 годзе выпусціў памфлет «Mars Gallicus», у якім асуджаў Рышэльё за падтрымку пратэстантаў у час Трыццацігадовай вайны.

Вучэнне Янсена, выкладзенае ў яго кнізе пра Аўгусціна, стала асновай янсенізму.

У 1653 годзе янсенізм быў асуджаны Папам Інакенціем X.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Cornelius Otto Jansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cornelius Jansen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Cornelius Jansenius — 2009.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]