Блез Паскаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Блез Паскаль
фр.: Blaise Pascal
Blaise pascal.jpg
Дата нараджэння

19 чэрвеня 1623(1623-06-19)[1][2]

Месца нараджэння

Горад Клермон-Феран[3]

Дата смерці

19 жніўня 1662(1662-08-19)[1][2] (39 гадоў)

Месца смерці

Парыж, Каралеўства Францыя[d][4][3]

Месца пахавання

Saint-Étienne-du-Mont[d]

Грамадзянства

Royal Standard of the King of France.svg Каралеўства Францыя[d]

Бацька:

Étienne Pascal[d]

Жонка:
Род дзейнасці

матэматык, філосаф, багаслоў, фізік, пісьменнік, French moralists

Навуковая сфера

тэорыя імавернасцей

Навуковы кіраўнік

Марэн Мерсен

Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Блез Паскаль на Вікісховішчы

Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік.

Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, падцвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У палове жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.

З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.

Яго імем названа мова праграмавання — паскаль, і адзінка ціску — паскаль.

Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591843 // общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.
  4. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]