Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР»
GuardRibbon.gif Guard of USSR Borders.jpg
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 32 мм
Дата заснавання 13 ліпеня 1950
Колькасць узнагароджанняў каля 67 520
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Малодшая ўзнагарода Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» І ступені
Commons-logo.svg Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» на Вікісховішчы

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года. Аўтар малюнка медаля — мастак П. М. Вераменка.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» узнагароджваліся ваеннаслужачыя пагранічных войскаў МДБ, МУС, КДБ СССР і асобы з ліку грамадзянскага насельніцтва:

  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы СССР;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці мяжы СССР;
  • за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
  • за ўмелую арганізацыю пагранічнай службы і прыкладную працу па ўмацаванні дзяржаўных граніц СССР;
  • за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўных граніц СССР;
  • за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх баявой працы па ахове дзяржаўных граніц СССР.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

У 1966 годзе змянялася апісанне медаля, у 1977 і 1980 палажэнне аб ім.

Медалём маглі ўзнагароджваць паўторна, за новыя подзвігі і адзнакі. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» здзейснена прыкладна 67 520 узнагароджанняў.

Пасля распаду СССР медаль быў адноўлены ў якасці ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рэверс медаля

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» да 1966 года вырабляўся з серабра. Пазней з нейзільбера, пасярэбраны, а затым і з медна-нікелевага сплаву. Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля намаляваная фігура ўзброенага аўтаматам ППШ салдата, які стаяў на варце каля пагранічнага слупа, на заднім плане — горы.

На рэверсе медаля надпіс рэльефнымі літарамі «За отличие в охране государственной границы СССР». У ніжняй частцы па акружнасці размешчаны дубовыя галіны, перавітыя стужкай. У верхняй частцы намаляваная выпуклая пяціканцовая зорка, а ў ніжняй — серп і молат.

Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 3 мм кожная.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]