Касцёл Маці Божай Каралевы (Порплішча)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Маці Божай Каралевы | |
|---|---|
| | |
| 54°57′50″ пн. ш. 27°39′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Віцебская дыяцэзія |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Маці Божай Каралевы — драўляны каталіцкі храм у в. Порплішчы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч.
Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а касцёл быў перароблены пад школу і майстэрні.
Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Валкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.
На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.
