Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Белаазёрск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай
Белоозёрск. Костёл.jpg
52°28′16″ пн. ш. 25°10′59″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Белаазёрск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія
Дэканат Пружанскі
Будаўніцтва 20132014 гады
Стан дзейнічае

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай — мураваны касцёл у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 мая 1993 года была адпраўлена першая Святая Імша ў Белаазёрску ў доме спадарыні Ванды Антонаўны Шаўцовай, у якой удзельнічала 16 вернікаў, а Святую Імшу ўзначаліў кс. Андрэй Мажэц. 20 чэрвеня 1993 года вернікі атрымалі дазвол на малітву ў Доме культуры. На працягу больш дзесяці гадоў маліліся яшчэ ў іншых месцах.

4 студзеня 2004 года атрымалі дазвол на малітву ў будынку ЖКГ.

Вясной 2013 года ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка пачаў клапаціцца пра тое, каб вернікі Белаазёрска маглі мець сваю святыню. Дзякуючы Вячаславу Леанідавічу Дамброўскаму, былому старшыні Белаазёрскага гарвыканкама, вернікі атрымалі пляц пад будаўніцтва касцёла.

1 верасня 2013 года распачалося будаўніцтва новага касцёла. Адказнасць за кіраванне будоўляй узялі на сябе мясцовыя парафіяне Юрый і Віталь Мастыкі. Архітэктар касцёла — Рыгор Антонавіч Зілінскі.

21 снежня 2014 года ў Белаазёрску адбылося асвячэнне касцёла і ўрачыстая закладка вуглавога каменя на будаўніцтва новай святыні. На ўрачыстую падзею прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка[1].

Пробашчы[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Мажэц (1993—2005)
  • Пётр Кубіцкі (2005—2009)
  • Станіслаў Вашкевіч (2009—2011)
  • Уладзімір Буклярэвіч (з 2011)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]