Перадзельск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Перадзельск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
126 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225177[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256860026
Перадзельск на карце Беларусі ±
Перадзельск (Беларусь)
Перадзельск
Перадзельск (Брэсцкая вобласць)
Перадзельск

Перадзе́льск[2] (трансліт.: Pieradzieĺsk, руск.: Передельск) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[3].

Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружан, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 175 жыхароў, 85 двароў (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[4]. Маёнтак Пярдзельск (польск.: Pierdzielsk)[5] ва ўласнасці Быхаўцаў[6]. Пазней, калі дочкі Здзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасля ў Яалін (польск.: Joalin)[5]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 года 487 жыхароў, 64 двары.

За польскім часам — у гміне Шарашова Пружанскага павета Палескага ваяводства[7]. У 1939 — 528 жыхароў.

З верасня 1939 года ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Вялікасельскага сельсавета[8].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[9].

Зноскі

  1. Алфавитный список улиц по Передельск (руск.) . Белпошта. Праверана 22 лютага 2012.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.) . Банк законов (1 лістапада 2011).
  4. Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.
  5. 5,0 5,1 Witold Karpyza. Adamków (польск.) . Всё о Пружанах. Праверана 15 жніўня 2012.
  6. Ancestral File Search Results (англ.) . The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 22 лютага 2012.
  7. Przedzielsk, вёска. Radzima.net. Праверана 22 лютага 2012.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.) . Банк законов. Праверана 22 лютага 2012.
  9. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 22 лютага 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]