Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бяроза)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
52°32′30″ пн. ш. 24°59′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Дата пабудовы 1998 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Каспяровіча. Асвячоны 7 чэрвеня кардыналам Казімірам Свёнтакам. Побач з храмам знаходзіцца дом святароў-палатынаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм выкананы паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі ў стылі стылізаванага рэнесансу. Стрыманую дынаміку архітэктурнай кампазіцыі галоўнага фасада ствараюць фланкіруючыя шатровыя вежы (два васьмерыкі на чацверыку), якія аб’яднаны завершанай двухгранным шчытом цэнтральнай фасаднай плоскасцю з вялікай арачнай нішай увахода. Над ім у тымпане шчыта ў арачнай нішы абраз. Архітэктурны рытм атынкаваных плоскасных фасадаў ствараюць арачныя праёмы, між’ярусныя прафіляваныя карнізы, плоскія лапаткі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]