Касцёл Праабражэння Гасподняга (Вялікая Бераставіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Праабражэння Гасподняга
53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Іван Капітонавіч Плотнікаў
Заснавальнік І. Касакоўскі
Будаўніцтва 19081912 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000683шыфр 412Г000683
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Праабражэння Гасподняга — каталіцкі храм у цэнтры пасёлка Вялікая Бераставіца на скрыжаванні вуліц Леніна і Матросава. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у стылі неаготыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл закладзены 23 чэрвеня 1909 г. па праекце гродзенскага губернскага інжынера І. Плотнікава[1].

Узведзены ў 1912 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка графа І. Касакоўскага.

Закрыты 17 чэрвеня 1965 г. У 1989 годзе вернуты католікам. У 1990 годзе адрэстаўрыраваны (архітэктары А. Бабіцын, С. Шыйко).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашаны прамавугольнай 3-нефнай базілікай з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад атрымаў дынамічную, вертыкальна накіраваную кампазіцыю, завершаную 3-яруснай шатровай вежай-званіцай, якая на 2-м ярусе дэкарыравана накладным 2-ярусным гатычным шчытом. Вертыкальнасць узмацняюць ступеньчатыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Уваход вырашаны магутным арачным парталам, запоўненым дзвярамі з мастацкай акоўкай. Каларыстычнае вырашэнне будынка дасягаецца спалучэннем фактурнай «аксамітавай» муроўкі сцен і атынкаваных элементаў архітэктурнага дэкору: лапатак, карнізаў, ліштваў, ніш.

Гатычнай узнёсласцю вылучаецца і інтэр’ер храма, нефы якога перекрыты стральчатымі скляпеннямі з гуртамі. Драўляны амбон таксама вырашаны ў вытанчаных формах готыкі. Над нартэксам кансольны балкон арганных хораў, адкрытых у неф стральчатай аркай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]