Касцёл Праабражэння Гасподняга (Вялікая Бераставіца)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Праабражэння Гасподняга | |
---|---|
![]() | |
53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Вялікая Бераставіца |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Іван Капітонавіч Плотнікаў |
Заснавальнік | І. Касакоўскі |
Будаўніцтва | 1908—1912 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Праабражэння Гасподняга — каталіцкі храм у цэнтры пасёлка Вялікая Бераставіца на скрыжаванні вуліц Леніна і Матросава. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. у стылі неаготыкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл закладзены 23 чэрвеня 1909 г. па праекце гродзенскага губернскага інжынера І. Плотнікава[1].
Узведзены ў 1912 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка графа І. Касакоўскага.
Закрыты 17 чэрвеня 1965 г. У 1989 годзе вернуты католікам. У 1990 годзе адрэстаўрыраваны (архітэктары А. Бабіцын, С. Шыйко).
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашаны прамавугольнай 3-нефнай базілікай з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад атрымаў дынамічную, вертыкальна накіраваную кампазіцыю, завершаную 3-яруснай шатровай вежай-званіцай, якая на 2-м ярусе дэкарыравана накладным 2-ярусным гатычным шчытом. Вертыкальнасць узмацняюць ступеньчатыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Уваход вырашаны магутным арачным парталам, запоўненым дзвярамі з мастацкай акоўкай. Каларыстычнае вырашэнне будынка дасягаецца спалучэннем фактурнай «аксамітавай» муроўкі сцен і атынкаваных элементаў архітэктурнага дэкору: лапатак, карнізаў, ліштваў, ніш.
Гатычнай узнёсласцю вылучаецца і інтэр’ер храма, нефы якога перекрыты стральчатымі скляпеннямі з гуртамі. Драўляны амбон таксама вырашаны ў вытанчаных формах готыкі. Над нартэксам кансольны балкон арганных хораў, адкрытых у неф стральчатай аркай.
Зноскі
- ↑ Плотников Иван Капитонович // Кулагин А. Н. Деятельность гродненских зодчих XIX — начала ХХ в. (по архивным материалам) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 75.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 115.
- Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 42.