Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Паставы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
Kasciol Antonіja Paduanskaha, Pastavy.jpg
55°06′52″ пн. ш. 26°50′37″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Паставы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Q23943422?
Заснавальнік С. і Г. Сянкевічы-Бяганскія
Дата заснавання 1898
Будаўніцтва 18981904 гады
Дата скасавання 1914

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 18981904 гг. з цэглы архітэктарам А. Гойбелем у цэнтральнай частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэрыторыі былога францысканскага кляштара, заснаванага ў 1617 на сродкі С. і Г. Сянкевічаў-Бяганскіх. У гады Першай сусветнай вайны моцна пашкоджаны, знішчаны арган, галоўны алтар, амбон. У 1920-я гады адбудаваны.

У 1988 касцёл адрамантаваны, дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла

Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5-граннай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Шмат'ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Антонія Падуанскага // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 119—120.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]