Касцёл Святога Апостала Андрэя (Лынтупы)
Касцёл | |
Касцёл Святога Андрэя Баболі | |
---|---|
| |
55°02′55″ пн. ш. 26°18′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Лынтупы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Архітэктар | Тадэвуш Раствароўскі |
Будаўніцтва | 1908—1914 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000950 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Апостала Андрэя — беламураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1908—1914 гг. на цэнтральнай плошчы г.п. Лынтупы (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).
У некаторых крыніцах згадана, што храм асвячоны ў імя Святога Андрэя Баболі[1], аднак афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі падкрэслівае, што храм і прыход носяць імя апостала Андрэя[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каталіцкі прыход у Лынтупах заснаваны ў XV стагоддзі. Першы драўляны храм быў пабудаваны тут каля 1459 года і асвячоны ў імя Святога Андрэя апостала. У 1640 годзе пры касцёле была пабудавана цагляная капліца.
Напачатку XX стагоддзя драўляная царква згарэла. Паколькі прыход быў шматлікім і будынак, які існаваў да пажару, не ўмяшчаў усіх вернікаў, у 1908 годзе было распачата будаўніцтва новага, больш прасторнага будынка. Храм быў выкананы ў неарэнесансным стылі, будаўніцтва завяршылася ў 1914 годзе.
У савецкі час прадпрымаліся спробы зачыніць храм, аднак вернікам атрымалася яго абараніць.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёльны пляц акаймаваны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Касцёл — помнік архітэктуры неарэнесансу. Манументальная буйнамаштабная двухвежавая трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай. Двух’ярусны «карабель» храма схаваны за кулісамі галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух’ярусным рызалітам з пілястравым порцікам і трохвугольным франтонам наверсе. Архітэктурная дынаміка і пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі, завершаных гранёнымі ліхтарамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.
Зноскі
- ↑ Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.
- ↑ Лынтупы — парафія Св. Апостала Андрэя
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007 .
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Апостала Андрэя (Лынтупы)
- Лынтупы — парафія Св. Апостала Андрэя Catholic.by
- «Лынтупскi андрэеўскi касцёл» //Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік". Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5.
- Касцёл Святога Апостала Андрэя (Лынтупы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Андрэя Баболі на сайце Глобус Беларусі