Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Сэрца Ісуса | |
|---|---|
| | |
| 55°37′11″ пн. ш. 27°23′36″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Пераброддзе |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Віцебская дыяцэзія |
| Дэканат | Мёрскі дэканат |
| Дата пабудовы | 1933 год |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1933 годзе з дрэва[1]. Адноўлены ў 2003—2006 гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад двухграннымі пакрыццямі. Будынак накрыты агульным двухсхільным дахам, які мае значны вынас на фігурных кранштэйнах і пластычны выгін над карнізам і пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Сілуэт храма ўзбагачаюць двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, надбудаваная над франтальным фасадам, і чатырохгранная шатровая сігнатурка над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[2].
Зноскі
- ↑ Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- ↑ ПЕРАБРОДСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
