Перайсці да зместу

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ідолта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
55°42′37″ пн. ш. 27°34′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ідолта
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1-я пал. XX ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Ідолта Мёрскага раёна, Віцебская вобласць. Пабудаваны ў з белай цэглы ў стылі мадэрн.

Касцёл пабудавалі ў Ідолце ў першай палове XX стагоддзя, аднак абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху адносяцца да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай і 2 сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана квадратная ў плане вежа. Да яе прымыкае арачная галерэя. Фасады падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны камень-валун, верхняга — белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць.

Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.

Абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху датуюцца сярэдзінай XIX ст.