Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў (Друя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў
Костёл и монастырь - panoramio.jpg
55°47′17″ пн. ш. 27°27′47″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Друя
Канфесія каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Казімір Леў Сапега
Дата заснавання XVII стагоддзе
Будаўніцтва 16431646 гады
Лагатып Вікісховішча Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў на Вікісховішчы
Інтэр’ер

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Друі, узведзены ў 16431646 гг. па фундацыі падканцлера літоўскага Казіміра Льва Сапегі. Помнік архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл будаваўся ў 16431646 пры кляштары бернардзінцаў, у 2-й палове XVIII ст. святыню часткова перабудавалі. Па задушэнні вызваленчага паўстання (18301831) у 1852 расійскія ўлады скасавалі кляштар, пасля чаго касцёл дзейнічаў як парафіяльны.

У 19231928 гг. у кляштары размясціліся манахі-беларусы ордэна марыян. У 1924 г. тут была арганізавана школа (з 1930 г. гімназія), у якой вучыліся А. Цікота, Ч. Сіповіч, У. Падзява, У. Чарняўскі, пісьменнік Я. Германовіч, мастак эмігрант В. Жаўня і інш. Каля 1947 г. закрыты. Касцёл і кляштар выкарыстоўваліся для патрэб Друйскага СПТВ меліярацыі, у 19491953 гг. тут знаходзіўся Полацкі будаўнічы тэхнікум, у 19541956 гг. — тэхнічнае вучылішча, з 1956 г. — вучылішча меліярацыі.

У 1989 г. перададзены абшчыне.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл уяўляе сабой мураваную трохнефную аднавежавую базіліку з апсідным завяршэннем цэнтральнага нефа (унутры гранёны, звонку паўцыркульны). Да выцягнутага прэсбітэрыя з поўдня прылягае прамавугольнае ў плане сакрысціе. На галоўным фасадзе тарцы бакавых нефаў закрытыя невялікімі аб’ёмамі з пластычнымі абагульненымі валютамі над імі, тарцы цэнтральнага нефа — масіўнай чатырох’яруснай чацверыковай вежай-званіцай, завершанай купалам (дабудавана ў 1772 г.). Бакавыя сцены і апсіда рытмічна расчлянёныя вертыкальнымі контрфорсамі. Аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэннямі.

Інтэр'ер аздоблены ордарнай пластыкай, лепкай у тэхніцы стука. Скляпенні захавалі першапачатковы дэкор XVII ст. ў выглядзе ляпных геаметрычных кесонаў. Галоўны двух’ярусны алтар з прасторавай групоўкай калон і пілястраў, разарваным антаблементам і дынамічнай аб’ёмнай скульптурай у стылі позняга барока выкананы ў 17641767 гг., амбон і чатыры бакавыя алтары з элементамі стылю ракако — 1779 г.

З поўначы да касцёла прылягае двухпавярховы будынак кляштара, які ўтварае прамавугольны замкнёны двор, з трох бакоў абкружаны калідорам. Фасады фланкіраваныя вялікімі квадратнымі ў плане памяшканнямі на вуглах. Вокны прамавугольныя. Ансамбль дапоўнены мураванай арачнай агароджай з брамай (узведзеная ў 1778 г.).

У касцёле захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Спагадлівай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]