Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Вята)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вята |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Мёрскі |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1932—1934 гады |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вяце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Viata._%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0_%2824.06.1937%29.jpg/230px-Viata._%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0_%2824.06.1937%29.jpg)
Пабудаваны ў 1932—1934 гадах з дрэва, калі вёска па рашэнні духоўнага суда ўвайшла ў склад лявонпальскай каталіцкай парафіі. Фундатарамі храма былі ксёндз Бародзіч і лявонпальскі пробашч Ян Завістоўскі, які стаў першым святаром у касцёле. Будынак узвялі жаўнеры Корпуса аховы памежжа пры дапамозе мясцовага насельніцтва.
24 чэрвеня 1937 года ў храме быў урачыста асвечаны і ўсталяваны звон імя маршала Пілсудскага, ахвяраваны палкоўнікам Люцыянам Янішэўскім. Адмыслова для яго ў 1936 годзе ў касцёле надбудавалі вежу. Адбылося паломніцтва ўсіх вернікаў парафіі да храма, якое скончылася набажэнствам. Касцёльны двор не змог змясціць усіх парафіян, акрамя таго прысутнічалі праваслаўныя і стараверы. Прыхаджане ахвяравалі два абразы Маці Божай Вастрабрамскай.
Па звестках 1938 года, набажэнствы адпраўляліся 12 разоў на год, існавала каталіцкае згуртаванне мужчын, двойчы на год адбываліся зборы эўхарыстычнага моладзевага руху і школьныя рэкалекцыі[1].
Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны нямецкімі войскамі. У паваенны час касцёл пераўтварылі ў збожжасховішча, потым — склад ільну і воўны. Жыхары вёскі выратавалі ад знішчэння царкоўныя рэліквіі: абразы і звон.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0._%D0%90%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84%D0%B0_%D0%9F%D1%96%D0%BB%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1937_%282%29.jpg/230px-%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0._%D0%90%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84%D0%B0_%D0%9F%D1%96%D0%BB%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1937_%282%29.jpg)
У пачатку 1990-х гадоў храм быў вернуты прыхаджанам, адрамантаваны і паўторна асвечаны ідолтаўскім пробашчам Антоніем Лосем. На цяперашні час з’яўляецца філіяльным касцёлам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, імша адбываецца тройчы на год[2].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0._%D0%90%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84%D0%B0_%D0%9F%D1%96%D0%BB%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1937_%281%29.jpg/230px-%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0._%D0%90%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D1%96%D0%BC%D1%8F_%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84%D0%B0_%D0%9F%D1%96%D0%BB%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1937_%281%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/a0/Viata%2C_%C5%9Aviatoha_Jana%2C_Zvon._%D0%92%D1%8F%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%AF%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%97%D0%B2%D0%BE%D0%BD_%281937%29.jpg)
Помнік архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным зрубам, накрытым вільчыкавым дахам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор, двухграннае пакрыццё якога завяршае ўрэзаная чатырохгранная двух’ярусная шатровая званіца. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Малітоўная зала і апсіда перакрыты латковым скляпеннем, інтэр’ер ашаляваны. Над уваходам размешчаны хоры, у асноўнай прасторы вылучаецца амбон.
На вежы захаваўся звон імя Пілсудскага, адліты 12 траўня 1937 года ў Калішы. Ён аздоблены фрызам з барэльефам вайсковай атрыбутыкі і надпісам:
![]() |
Звон гэты ахвяраваны для крэсовага Храма Гасподняга ў Вяце над Дзвіной Віленскага ваяводства Корпусам унтэр-афіцэраў ваенна-марскога флота і Корпусам аховы памежжа[3] | ![]() |
Зноскі
- ↑ Франц Сіўко.. Капліца ў Вяце . Ave Maria, № 11 (90) (2002). Праверана 21.02.2020.
- ↑ Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі . Catholic.by (11 кастрычніка 2016). Праверана 21.02.2020.
- ↑ Andrzej Betlej.. Dzwon Piłsudskiego (польск.). Kresy.pl (3 кастрычніка 2010). Праверана 21.02.2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Tryjankowski J. Poświęncenie dzwonu im. Marszałka Piłsudskiego ufunduwanego przez podoficerów // Wiarus. — 1937. — №30.