Катча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 120 м[1]
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,05 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Катча (Беларусь)
Катча
Катча
Катча (Гомельская вобласць)
Катча
Катча
Map

Ка́тча — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 26 км у напрамку на поўдзень ад Гомеля, прыкладна за 2,8 км на паўночны захад ад вёскі Студзёная Гута, за 2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95).

Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня каля 1,5 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км.
Возера старычнае і знаходзіцца на пойме Сажа. Катлавіна выгнутая ў форме дугі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўднёвай частцы пратокамі Катча злучаецца з ракой Сож і возерам Асушное.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.