Кафедральны сабор Задара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Кафедральны сабор Задара
Kathedrale St. Anastasia.jpg
44°06′58″ пн. ш. 15°13′28″ у. д.HGЯO
Краіна Харватыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Zadar[d]
Архітэктурны стыль раманскае мастацтва[d]

Інтэр’ер сабора, 2015
Бакавы алтар сабора з шатром

Сабор святой Анастасіі (харв.: Katedrala sv. Stošije) з’яўляецца рымска-каталіцкім кафедральным саборам у Задары, Харватыя, цэнтрам архідыяцэзіі Задар, і самай вялікай царквой ва ўсёй Далмацыі (прыбярэжны рэгіён Харватыі).

Вытокі царквы ўзыходзыць да хрысціянскай базілікі, пабудаванай у IV—V стагоддзях, у той час як большая частка цяперашняга трохнефнага будынка была пабудавана ў раманскім стылі на працягу ХІІ-ХІІІ стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядомы біскуп у Задары — Фелікс. Ён удзельнічаў у двух царкоўных саветах, у Аквіле ў 381 годзе і ў Мілане ў 390 годзе. Пачатковым заступнікам базылікі быў святы Пётр. У часы біскупа Даната дыяцэзія атрымала мошчы (попел) святой Анастасіі ад імператара Нікіфара I, якая стала новай заступніцай сабора. Данат замовіў саркафаг для рэшткаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў саборы. Царква была ў значнай ступені перапрацавана ў ХІ-ХІІІ стагоддзях, і была паўторна асвечана папам Аляксандрам VII у 1177 годзе .

Падчас аблогі горада Задар з боку венецыянцаў і крыжакоў у 1202 годзе сабор быў моцна пашкоджаны. На працягу ўсяго ХІІІ стагоддзя будынак рамантаваўся. Ён быў паўторна асвечаны 27 мая 1285 года [1], хоць новы будынак, спраектаваны падобна на царкву Санта-Марыя-дэла-П’яца ў Анконе, быў завершаны толькі ў 1324 годзе .

Першы два паверхі званіцы былі пабудаваны ў 1452 годзе. Для завяршэння будаўніцтва быў наняты сэр Томас Грэм Джэксан, і вежа была скончана ў 1893 годзе. [2]

Папа Ян Павел II наведаў сабор 9 чэрвеня 2003 года падчас аднаго са сваіх апошніх міжнародных падарожжаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фасад, пабудаваны ў 1324 годзе, мае тры ордэры: ніжні, больш масіўны з трыма парталамі, цэнтральны, з барэльефам Мадонны з немаўлём, святога Хрысагона і Анастасіі, і верхні, які завяршаецца трохкутным франтонам, і ўпрыгожаны сляпымі аркадамі. Таксама фасад упрыгожваюць вялікае акно-ружа ў раманскім стылі і меншае акно-ружа ў гатычным стылі. Левы край фасада упрыгожаны статуяй льва, правы край — статуяй быка: гэта сімвалы евангелістаў Марка і Лукі, адпаведна. Багата упрыгожаны галоўны партал змяшчае барэльеф з чатырох апосталаў. Люнет левага партала ўпрыгожаны статуяй містычнага ягня, а кансолі каля склепа ўтрымліваюць статуі анёла Гаўрыіла і Панны Марыі, якія старэйшыя па паходжанню за сам партал.

Сабор мае цэнтральны і два бакавы нефы. Прэзбітэрый размешчаны на ўзвышэнні; крыпта ХІІ стагоддзя знаходзіцца пад ім. У прэзбітэрыі размешчаны хоры, выкананыя ў гатычным стылі ў XV стагоддзі; над галоўным алтаром раннегатычны ківорый з 1322 года, а за ім — каменнае сядзенне, зробленае для архібіскупа. На паўночнай сцяне знаходзіцца мармуровы алтар з выявамі святога Дамініка і Святога Сэрца. Алтар быў перанесены з аднайменнай царквы. Другі алтар прысвечаны чыстцовым душам і быў пабудаваны венецыянскім муляром Пятром Анега ў 1805 годзе. У канцы нефа знаходзіцца мармуровы алтар з выявай Святога Сэрца, а ў апсідзе знаходзіцца мармуровы саркафаг з мошчамі святой Анастасіі з надпісам біскупа Даната (ІХ стагоддзе). У саборы таксама можна ўбачыць фрагменты сярэднявечных фрэсак.

У паўднёвым нефе месціцца мармуровы алтар, які выкарыстоўваецца для захоўвання рэліквій. Побач з ім знаходзіцца алтар святой Камуніі скульптара А. Вівіані з 1718 года. Алтар мае багатыя ўпрыгажэнні з калонамі і статуямі. Пад шатром — статуя Мадоны з памерлым Хрыстом, які ляжыць у яе на каленях, са статуямі Майсея і Іллі па баках. На алтарных крылах знаходзяцца вялікія статуі чатырох евангелістаў, а пад імі, фігуры цнотаў.

Царква мае гексагональны баптыстэрый, якая ўзыходзіць да VI стагоддзя, размешчаны на паўднёвым баку сабора. Арыгінальны баптыстэрый быў разбураны ў бамбёжцы Задара 16 снежня 1943 года і быў адноўлены ў 1989 годзе.

Сцены і апсіда рызніцы, таксама вядомая як капліца святой Варвары, належаць да самых старажытных частках сабора, нароўні з мазаікай падлогі з выявай двух аленяў (пачатку V стагоддзя).

Музей царкоўнага мастацтва утрымлівае Задарскі паліпціх, раннюю працу венецыянскага мастака Віторэ Карпача.

Зноскі

  1. Sv. Stošija (Katedrala) (Croatian). Праверана 23 снежня 2014.
  2. The builder of the bell tower of the Romanesque cathedral of St Anastasia. Праверана 18 лістапада 2015.