Бернард Клервоскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернард Клервоскі
Bernard of Clairvaux - Gutenburg - 13206.jpg
Св. Бернард у «Кароткай гісторыі манахаў і манастыроў», Альфрэд Уэслі Вішарт (1900)
Дата нараджэння

мерк. 1091[1][2][3]

Месца нараджэння
Дата смерці

20 жніўня 1153[1][2]

Месца смерці
Шануецца:

у каталіцтве, англіканстве, лютэранстве

Кананізаваны:

18 студзеня 1174 у Рыме Папам Аляксандрам III

Дзень памяці:

20 жніўня

Заступнік:

Бургундыі, Гібралтара, цыстэрцыянцаў, пчаляроў

Атрыбуты:

кій, кніга

Берна́рд Клерво́скі (фр.: Bernard de Clairvaux, лац.: Bernardus abbas Clarae Vallis; 1091, Фантэн-ле-Дыжон, Бургундыя — 20 ці 21 жніўня 1153, Клерво) — французскі сярэднявечны багаслоў, містык, грамадскі дзеяч, цыстэрцыянскі манах, абат манастыра Клерво1117 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Рыбальта. «З'яўленне Хрыста Святому Бернарду»

Паходзіў са знатнай сям'і, у дваццацігадовым узросце ўступіў у цыстэрцыянскі ордэн, дзе сваім падзвіжніцтвам набыў вядомасць. У 1115 годзе Бернард Клервоскі заснаваў манастыр Клерво, дзе стаў абатам[5]. Дзякуючы яго дзейнасці малалікі цыстэрцыянскі ордэн стаў адным з найбуйнейшых.

Бернард Клервоскі прытрымліваўся містычнага кірунку ў тэалогіі, быў заўзятым прыхільнікам папскай тэакратыі. Актыўна абараняў правы Папы Інакенція II супраць Анаклета II. У барацьбы супраць Анаклета II асуджаў Ражэра II, які атрымаў карону ад антыпапы, але затым прымірыўся з каралём і перапісваўся з ім. Змагаўся з ерасямі і вальнадумствам, у прыватнасці быў ініцыятарам асуджэння П'ера Абеляра і Арнольда Брэшыянскага на царкоўным саборы 1140 года. Актыўна змагаўся з ерассю катараў.

Удзельнічаў у стварэнні духоўна-рыцарскага ордэна тампліераў, у прыватнасці пад яго ўплывам на саборы ў Труа 1128 года, (узначаленым Мацвеем Альбанскім) быў прыняты статут ордэна. Натхніцель другога Крыжовага паходу 1147 года. Садзейнічаў росту манаскага ордэна цыстэрцыянцаў, якія ў яго памяць атрымалі назву бернардзінцаў.

На фоне невыразных постацей Пап таго часу (сярод якіх былі і яго вучні з Клерво) Бернард Клервоскі набыў каласальны аўтарытэт у царкоўных і свецкіх кругах. Ён дыктаваў сваю волю Папам, французскаму каралю Людовіку VII. Асноўнай дабрадзейнасцю лічыў пакору. Мэтай чалавечага існавання лічыў зліццё з Богам.

Кананізаваны ў 1174 годзе; у 1830 годзе ўнесены ў лік Настаўнікаў Царквы.

Натхніцель крыжовых паходаў у Еўропу[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Сігнол Св. Бернард заклікае ў Везле хрысціянскі свет да крыжовага паходу ў 1146 годзе
Св. Бернард Клервоскі,
Георг Андрэас Васхубер

15 лютага 1145 года калегія кардыналаў абрала абата Бернарда Паганелі новым Рымскім Папам пад імем Яўгена III. Паганелі быў не толькі цёзкай, але і — з самага пачатку свайго манаства ў цыстэрцыянцаў — вучнем Бернарда Клервоскага, з якім ён падтрымліваў «унікальна цесныя адносіны»[6]. Рымскім Папам стаў член цыстэрцыянскага ордэна, які Бернард — уплывовы каталіцкі дзеяч эпохі — сам і стварыў. Адводзячы падазрэнні ў тым, што Паганелі яго пратэжэ, Бернард пакінуў для гісторыкаў наступны ліст да кардыналаў (нумар CCXXXVII):

Прабач вас Бог за тое, што Вы зрабілі!.. Вы ператварылі апошняга ў першага, і… яго новае становішча небяспечней ранейшага… Па якой прычыне ці па чыім савеце… паспяшаліся вы да прастака, адшукалі яго ў яго прытулку, вырвалі ў яго з рук сякеру, кірху ці матыку і ўзвялі яго на прастол?[7]

Д. Норвич. Расцвет и закат Сицилийского королевства

Абранне Паганелі Папам адбылося, умацаваўшы гэтым і палітычнае становішча самога Бернарда — настаўнікі Папы Рымскага. Вядомы выпадак, калі Бернард назваў Папу ў лісце да яго «жабраком з гнаявой кучы» (нумар CCXXXVIII)[7], укладваецца ў гэты ж кантэкст: трымаючы ў руках аброці кіравання сваім былым вучнем, Бернард дыктаваў Яўгену III сваю палітыку. Найбольш буйным мерапрыемствам, на якім Бернарду ўдалося настаяць, стаў Крыжовы паход супраць славян, які развярнуўся на фоне Другога крыжовага паходу.

Помнік Бернарду Клервоскаму ў Дыжоне, на плошчы, якая носіць яго імя

Напачатку красавіка 1147 года Рымскі Папа быў у свайго настаўніка ў Клерво. Там Бернард пераканаў Яўгена III разгарнуць вектар крыжовых паходаў з поўдня на ўсход, звярнуўшы іх супраць язычнікаў Еўропы, пачаўшы, у прыватнасці, з вендаў. Гэту ідэю Рымскі Папа ператварыў у жыццё ў буле англ.: „Divini dispensatione“, якую ён падпісаў у Труа 11 красавіка 1147 года[6]. Ідэю гэтай булы, вобраз дзеянняў, які яна прапанавала крыжакам у дачыненні да еўрапейцаў-язычнікаў у сваёй місіі, часта выражаюць лозунгамі «хрышчэнне або смерць» (фр.: La mort ou le bapteme, ням.: Tod oder Taufe), «знішчыць або звярнуць у хрысціянства» (фр.: Extermination ou Conversion, ням.: Vernichtung oder Bekehrung)[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бернард Клервосский // Археология — БюхнерСПб.: 1901. — Т. 2. — С. 403–406.
  2. 2,0 2,1 2,2 Г. Риман Бернар из Клерво // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 113.
  3. Бернард Клервоский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 560–561.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118509810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Бернард Клервоский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  6. 6,0 6,1 Fonnesberg-Schmidt, Iben (2007). The popes and the Baltic crusades, 1147–1254. The Northern World. 26. Brill. pp. 31. ISBN 9004155023. http://books.google.com/books?id=TKCAvDd2JHYC&pg=PA31. Retrieved on 01.10.2010. 
  7. 7,0 7,1 Норвич, Джон Расцвет и закат Сицилийского королевства. Нормандцы в Сицилии. 1130—1194. — Москва: Центрполиграф, 2005. — С. 121. — 399 с. — ISBN 5-9524-1752-3
  8. Louis Hansoul. Le Credo, un champ de ruines?

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]