Качэрыл Раман Нараянан
Качэрыл Раман Нараянан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
малаял.: കോച്ചേരില് രാമന് നാരായണന | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шанкар Даял Шарма | ||||||
Пераемнік | Абдул Калам | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шанкар Даял Шарма | ||||||
Пераемнік | Krishan Kant[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 кастрычніка 1920[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 лістапада 2005[1][2][…] (85 гадоў) |
||||||
Жонка | Usha Narayanan[d] | ||||||
Дзеці | Chitra Narayanan[d] | ||||||
Веравызнанне | індуізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Качэрыл Раман Нараянан (27 кастрычніка 1920, Перумтанам, Ужавур, Траванкор, Брытанская Індыя (сучасная акруга Катаям, штат Керала — 9 лістапада 2005, Нью-Дэлі) — прэзідэнт Індыі з 25 ліпеня 1997 па 25 ліпеня 2002 года. Першы недатыкальны і малаялі на гэтай пасадзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сям’і лекара традыцыйнай індыйскай медыцыны. Скончыў універсітэт Траванкора, дзе атрымаў ступень магістра па англійскай літаратуры. Працаваў журналістам, аднойчы правёў інтэрв’ю з Махатмай Гандзі. У 1945 годзе выправіўся ў Англію, дзе паступіў у Лонданскую школу эканомікі. Падчас пражывання ў Лондане здымаў адну кватэру з Вірасамі Рынгаду, будучым 1-м прэзідэнтам Маўрыкія. Пасля вяртання ў Індыю ў 1948 годзе паступіў на дыпламатычную службу. Працаваў у пасольствах у М’янме, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і В’етнаме. У 1967—1969 гадах быў паслом Індыі ў Тайландзе, у 1973—1975 гадах — у Турцыі, у 1976—1978 — у КНР, у 1980—1984 — у ЗША. У 1984 годзе па запрашэнні Індзіры Гандзі паспяхова выставіў сваю кандыдатуру на выбарах у Лок Сабха, пасля ўдала пераабіраўся.
Ва ўрадзе Раджыва Гандзі быў малодшым міністрам планавання (1985), замежных спраў (1985—1986), навукі і тэхналогій (1986—1989). У 1992 годзе быў вылучаны партыяй Джаната дал і камуністычным Левым фронтам на пасаду віцэ-прэзідэнта пры Шанкары Шарме, падтрыманы ІНК і аднагалосна абраны. 17 ліпеня 1997 года быў абраны прэзідэнтам пры падтрымцы ўсіх палітычных партый (акрамя ультраправай Шыў сена), з вялікай перавагай перамогшы адзінага канкурэнта; уступіў у пасаду 25 ліпеня. На пасадзе прэзідэнта неаднаразова звяртаўся да нацыі і парламента і крытычна ацэньваў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і выказваў незадавальненне ростам гвалту ў грамадстве. У 2002 годзе разглядаўся варыянт яго вылучэння на другі тэрмін, аднак альянс на чале з партыяй Бхарата джаната не падтрымаў яго і высунуў кандыдатуру Абдула Калама, які і стаў прэзідэнтам.
У 2004 годзе прыняў удзел у Сусветным сацыяльным форуме ў Мумбаі. Памёр 9 лістапада 2005 года ад пнеўманіі і нырачнай недастатковасці. Быў крэміраваны на наступны дзень з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Пасля яго смерці быў створаны фонд KRNF ў падтрымку яго ідэй і палітыкі.
Зноскі
- ↑ а б Kocheril Raman Narayanan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kocheril Raman Narayanan // Brockhaus Enzyklopädie