Абдул Калам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абдул Калам
Apj abdul kalam.JPG
 
Адукацыя: St. Joseph's College, Tiruchirappalli[d]
Мадраскі ўніверсітэт
Дзейнасць: aerospace engineer, паэт, інжынер, палітык, вучоны
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 15 кастрычніка 1931(1931-10-15)[1]
Rameswaram taluk[d], Ramanathapuram district[d], Тамілнад, Індыя
Смерць: 27 ліпеня 2015(2015-07-27)[1] (83 гады)
Shillong, East Khasi Hills district[d], Мегхалая, Індыя
Жонка:
 
Сайт: abdulkalam.nic.in/profile.html
 
Аўтограф: Abdul kalam autograph.jpg
 
Узнагароды:

Авур Пакір Джаінулабдзін Абдул Калам Марайкаяр (англ.: Avul Pakir Jainulabdeen Abdul Kalam Maraikkayar, там.: அவுல் பகிர் ஜைனுலாப்தீன் அப்துல் கலாம்; нар. 15 кастрычніка 1931 — 27 ліпеня 2015) — прэзідэнт Індыі з ліпеня 2002 па ліпень 2007.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Таміл па нацыянальнасці, мусульманін па веравызнанні. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Рамешварам на поўдні штата Тамілнад ў сям'і беднага рыбака, Абдул Калам з дзяцінства адрозніваўся не толькі зайздроснай упартасцю ў атрыманні ведаў у школе, але і велізарнай працавітасцю і адказнасцю, дапамагаючы сваёй сям'і продажам газет у вольны ад школы час.

У 1950 ён паступіў у каледж Сент Джозэф ў г. Трычы, а ў 1954 — у Мадраскі тэхналагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом авiяiнжынера. З 1958 працаваў у Арганізацыі абаронных даследаванняў, з 1963 перайшоў у індыйскую арганізацыю касмічных даследаванняў.

З 1992 па 1999 Калам быў дарадцам па навуцы міністра абароны і кіраўніком Дэпартамента абаронных даследаванняў. Ён аўтар знакамітага тэхналагічнага плана-2002 па ператварэнні Індыі з краіны, што развіваецца ў развітую краiну. Перад прэзідэнцтвам займаў пасаду галоўнага дарадцы ўрада Індыі ў рангу міністра, адказнага за навукова-тэхнічнае развіццё ў стратэгічнай, эканамічнай і сацыяльнай абласцях.

Вядомы стратэгічным бачаннем развіцця Індыі і яе месца ў свеце. У сваёй кнізе «Індыя-2020» прапануе праграму ператварэння краіны ў тэхналагічную звышдзяржаву.

Памёр 27 ліпеня 2015 года[2].

Зноскі