Рамасвамі Венкатараман
| Рамасвамі Венкатараман | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| там.: ராமசுவாமி வெங்கட்ராமன் | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гіяні Заіл Сінгх | ||||||
| Пераемнік | Шанкар Даял Шарма | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Mohammad Hidayatullah[d] | ||||||
| Пераемнік | Шанкар Даял Шарма | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гіяні Заіл Сінгх | ||||||
| Пераемнік | Prakash Chandra Sethi[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Hemwati Nandan Bahuguna[d] | ||||||
| Пераемнік | Пранаб Кумар Мукерджы | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Індзіра Гандзі | ||||||
| Пераемнік | Shankarrao Chavan[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 снежня 1910[1][2] |
||||||
| Смерць |
27 студзеня 2009[3][1][…] (98 гадоў) |
||||||
| Жонка | Janaki Venkataraman[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | індуізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды |
прэмія «Святло праўды»[d] (2001) |
||||||
Рамасвамі Венкатараман (4 снежня 1910 — 27 студзеня 2009) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Раджамадам у Тамілнадзе. Атрымаў адукацыю ў Мадраскім універсітэце, спецыялізаваўся на эканоміцы. Пазней атрымаў юрыдычную адукацыю. Доўгі час працаваў у Вышэйшым судзе Мадраса, а з 1951 года — у Вярхоўным судзе. У ходзе сваёй юрыдычнай практыкі зблізіўся з індыйскім вызваленчым рухам, быў актыўным удзельнікам ІНК, асабліва яго прафсаюзнага крыла. Пасля Другой сусветнай вайны быў сярод юрыстаў, упаўнаважаных кіраўніцтвам ІНК для абароны індыйскіх нацыяналістаў ад абвінавачванняў у супрацоўніцтве з мілітарыстамі Японіі. У 1947—1950 гадах — сакратар Мадраскага правінцыйнай калегіі адвакатаў.
Венкатараман быў абраны ў часовы парламент незалежнай Індыі, які працаваў у 1950—1952 гг., а таксама ў першы парламент Індыі. Пазней перайшоў на працу ў федэральны ўрад Індыі, заняў месца члена Планавай камісіі да 1971 года. У 1977 годзе быў зноў абраны ў парламент краіны ад ІНК. Пасля вяртання партыі да ўлады ў 1980 годзе заняў пасаду міністра фінансаў, а пазней, у 1982 — міністра абароны ва ўрадзе Індзіры Гандзі. Віцэ-прэзідэнт Індыі ў 1984—1987 гг. Прэзідэнт Індыі ў 1987—1992 гг.
Зноскі
- 1 2 Ramaswamy Venkataraman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ramaswamy Venkataraman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.indianexpress.com/news/former-president-r-venkataraman-passes-away/415704/