Сарвепалі Радхакрышнан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сарвепалі Радхакрышнан
тэлугу: సర్వేపల్లి రాధాకృష్ణన్
Radhakrishnan.jpg

прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1962 — 13 мая 1967
Папярэднік Раджэндра Прасад
Пераемнік Закір Хусейн
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1952 — 12 мая 1962
Пераемнік Закір Хусейн
Member of the Constituent Assembly of India[d]
з 6 ліпеня 1946

Нараджэнне 5 верасня 1888(1888-09-05)[1][2][…]
Смерць 17 красавіка 1975(1975-04-17)[2][3][…] (86 гадоў)
Дзеці Sarvepalli Gopal[d]
Веравызнанне Індуізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, філосаф, перакладчык, гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Узнагароды
Commons-logo.svg Сарвепалі Радхакрышнан на Вікісховішчы

Сарвепалі Радхакрышнан (5 верасня 1888, Тырутані, Мадраскае прэзідэнцтва, Брытанская Індыя — 17 красавіка 1975, Мадрас, Індыя) — індыйскі філосаф, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Індыі (1962—1967). Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў багатай брахманскай сям’і ў вёсцы Тырутані на паўночны захад ад Мадраса. Родная мова — тэлугу. Скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1907 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Этыка веданты і яе філасофскія перадумовы». Выкладаў у шэрагу індыйскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1918—1921 гадах — прафесар універсітэта Майсура, у 1921—1931 гадах — прафесар універсітэта Калькуты. Публікаваў арыгінальныя работы і пераклады рэлігійна-філасофскіх тэкстаў з санскрыту і палі. У 1923 — 27 гадах у Лондане выйшаў яго двухтамовая праца «Індыйская філасофія». Чытаў лекцыі ў Оксфардскім, Гарвардскім і іншых заходніх універсітэтах. У 1931 — 36 гг. віцэ-канцлер універсітэта Андхра. У 1936 — 39 гг. — прафесар рэлігіі і этыкі Усходу ў Оксфардскім універсітэце. У 1939-46 гг. — віцэ-канцлер Індуісцкага ўніверсітэта ў Варанасі (Бенарэс).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі Радхакрышнан займаўся грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю. У 1946 годзе прызначаны паслом у ЮНЕСКА, у 1949 годзе — паслом у СССР. Кіраваў рэформамі вышэйшай адукацыі ў Індыі. З 1952 года — першы віцэ-прэзідэнт, у 1962-67 гадах — другі прэзідэнт Рэспублікі Індыя.

Лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі (1975).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Sarvepalli Radhakrishnan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Sarvepalli Radhakrishnan // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Радхакришнан Сарвепалли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Sarvepalli Radhakrishnan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.sanu.ac.rs/clan/radakrisnan-sarvepali/
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.