Каятонас Алякнавічус
| Каятонас Алякнавічус | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 26 студзеня 1804 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 снежня 1874 (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, ксёндз |
| Мова твораў | літоўская мова |
Каятонас Алякнавічус, Каятан Аляхновіч (літ.: Kajetonas Aleknavičius; 26 студзеня 1804 Цярпейкей, каля Купішкаў — 2 снежня 1874, Асава, цяпер Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці, Беларусь) — літоўскі паэт, ксёндз.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучаўся ў трашкунскай шасцікласнай школе. У 1827 г. уступіў у віленскі кляштар канонікаў латэранскіх. У 1832 скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Быў ксяндзом у Абеле, Панямунцы, Кедайнах, Сумілішках, з 1848 г. у Мерачы, адкуль за падтрымку паўстання 1863 г. у 1867 г. быў пераведзены ў мястэчка Асава.
Пачынальнік жанру фельетона ў літоўскай літаратуры, ён адзін з першых пачаў пісаць вершы для дзяцей. Яго паэзія мае народнае светаадчуванне, яна насычана рэаліямі вясковага жыцця, напісана на жывой дасціпнай гаворцы простых людзей з выкарыстаннем народных паэтызмаў. Выдаў зборнікі паэзіі «Pasakos, pritikimai, veselios ir giesmės» (бел.: Казкі, прыгоды, весялосці і гімны), (1861). У форме дыялогу падрыхтаваў лемантар «Elementorius, arba Lengvas mokslas skaityt Rašto švento» (бел.: Лемантар, альбо Лёгкая навука чытаць Святое Пісанне), 1846.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Daiva Krištopaitienė. Aleknavičius, Kajetonas. Lietuvių literatūros enciklopedija. Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. — Vilnius, 2001. — ISBN 9986-513-95-2
- Kajetono Aleknavičiaus eilėraštis «Motka ir reikalas mokslo vaikams» Архівавана 21 мая 2024.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Купішкіскім раёне
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1874 годзе
- Памерлі ў Воранаўскім раёне
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літоўскамоўныя паэты
- Каталіцкія святары Беларусі
- Памерлі ў Асаве
- Каталіцкія святары Літвы
